СУСТРЭЧА СА ШКОЛЬНІКАМІ



Мерапрыемства да Дня беларускага пісьменства і друку прайшло ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы. На яго былі запрошаны вучні 10-х класаў.

Яны азнаёміліся з кніжнай выставай "Славутыя імёны Беларусі", з жыццём і творчасцю Ф. Скарыны, Е. Полацкай, Я. Купалы і Я. Коласа, М. Танка.

Другая частка мерапрыемства была прысвечана Дзятлаўшчыне, яе знакамітым людзям. Завяршыў сустрэчу верш аб родным краі паэткі з Казлоўшчыны Г. Лішык.

Л. ХІЛІМОНЧЫК, загадчыца Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/