Страхаванне хатняй маёмасці



У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і на ўмовах Правіл СТАА "Белкаапстрах" заключае дагаворы дабравольнага страхавання хатняй маёмасці грамадзян з фізічнымі асобамі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Аб'ектам страхавання з'яўляюцца маёмасныя інтарэсы, якія не супярэчаць заканадаўству і звязаны са стратай (гібеллю) або пашкоджаннем хатняй маёмасці, што знаходзіцца ва ўладанні, карыстанні, распараджэнні страхаўніка ці іншага названага ў дагаворы выгоданабывальніка:

- предметы хатняй абстаноўкі, гаспадаркі, абіходу, быту і спажывання, предметы (рэчы) індывідуальнага карыстання, аўдыя-, тэле- і відэатэхніка, бытавая тэхніка, камп'ютары, мапеды, мотаблокі, дзіцячыя каляскі і іншая маёмасць, якая выкарыстоўваецца ў асабістай гаспадарцы і прызначана для задавальнення бытавых і культурных патрэбнасцяў;

- элементы аддзелкі і абсталявання ўнутры дома, кватэры страхавацеля ў дамах дзяржаўнага, грамадскага і ведамаснага фонду, уключаючы кватэры, прададзеныя грамадзянам у асабістую маёмасць, а таксама ў інтэрнатах, калі памяшканне выдзелена для індывідуальнага карыстання ў адпаведнасці з заканадаўствам РБ;

- маёмасць на дачах, у садовых домках, у індывідуальных гаражах.

Хатняя маёмасць лічыцца застрахаванай па месцы жыхарства страхавальніка па адрасе, указаным у страхавым полісе. Страхавая сума ўстанаўліваецца асобна для хатняй маёмасці і для элементаў аддзелкі і абсталявання і можа быць уплачена як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце. Калі страхавая сума ўстаноўлена ў замежнай валюце, то страхавы ўзнос, падлічаны ў валюце страхавой сумы, можа быць уплачены ў замежнай валюце або беларускіх рублях.

Дагавор страхавання можа быць заключены на тэрмін ад 1 месяца да 1 года ўключна. Страхавы ўзнос уплачваецца аднаразовым плацяжом або ў растэрміноўку, безнаяўным шляхам або за наяўныя грошы. Пры страхаванні хатняй маёмасці і элементаў аддзелкі і абсталявання кватэры базавы страхавы тарыф складае 1 %, а пры страхаванні хатняй маёмасці на дачах, у садовых доміках, індывідуальных гаражах базавы страхавы тарыф складае 2%.

Пры разліку страхавога ўзносу базавы страхавы тарыф карэкціруецца:

- пры страхаванні дзіцячых калясак, веласіпедаў, мапедаў, мотаблокаў прымяняецца каэфіцыент 1,6;

- пры неперарыўным заключэнні дагавораў дабравольнага страхавання маёмасці ў СТАА "Белкаапстрах" і іншых страхавых арганізацыях пры разліку страхавога тарыфа прымяняюцца паніжаючыя карэкціровачныя каэфіцыенты. Так, пры неперарыўным страхаванні 1 год прымяняецца паніжаючы каэфіцыент 0.9, 2 гады - 0.8, а 3 гады і больш - 0.7;

- пры наяўнасці заключаных дагавораў па другіх відахдвбравольнага страхавання ўСТАА "Белкаапстрах" прымяняецца паніжаючы каэфіцыент: пры наяўнасці аднаго дагавора - 0,95, пры наяўнасці двух дагавораў — 0,9, пры наяўнасці трох і больш дагавораў - 0,85.

Калі страхаўніком страхавая сума ўстаноўлена ў замежнай валюце, а страхавы ўзнос будзе заплачены ў беларускіх рублях, то павышаючы каэфіцыент СТАА "Белкаапстрах" не прымяняецца. Пры наступленні страхавога выпадку складаецца акт, на падставе якога страхаўшчык выплачвае страхавую кампенсацыю на працягу 5 рабочых дзён.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць пе тэлефоне 2-12-62.
Чакаем вас па адрасе: г. Дзятлава, вул. Савецкая, 5.

Т.ЮРГІЛЕВІЧ, спецыяліст па страхаванні СТАА "Белкаапстрах".

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/