“СТОЙ! НАПРУЖАННЕ!”



Можна шмат і часта гаварыць пра тое, што нельга дакранацца да аголеных правадоў, заходзіць туды, дзе вісяць знакі электрабяспекі (стрэлка ўнутры трохвугольніка) і плакаты бяспекі “Стой! Напружанне!”, “Не ўлазь – заб’е!”. Аднак некаторыя грамадзяне забываюць, што з электрычнасцю неабходна абыходзіцца асцярожна, бо можна паплаціцца сваім здароўем або нават і жыццём. Штогод адбываюцца няшчасныя выпадкі пры спробах трапіць унутр энергетычных аб’ектаў, каб украсці каляровыя металы. На пачатку гэтага года адбылося падобнае здарэнне.

23 лютага 2013 года два жыхары Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці зламалі замок дзвярэй размеркавальнага ўстройства 10кВ трансфарматарнай падстанцыі. Адзін з іх наблізіўся на недапушчальную адлегласць да токавядучых частак і быў смяротна паражоны электрычным токам.
Такія выпадкі, на жаль, не адзінкавыя. Асноўная іх прычына – слабыя веды пра небяспеку электрычнага току, а часта і грэбаванне небяспекай.

Каб не дапусціць падобных няшчасных выпадкаў, неабходна памятаць, што дакрананне да адкрытых токавядучых частак, а таксама набліжэнне да іх на недапушчальную адлегласць, небяспечна для жыцця.

Інспекцыя энерганагляду заклікае ўсіх грамадзян захоўваць асаблівую асцярожнасць на тэрыторыі ліній электраперадачы і іншых энергетычных аб’ектаў.

В. КАСЦЮКЕВІЧ, інспектар Дзятлаўскай раённай энергаінспекцыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/