“СТАНЬ ПРЫКМЕТНЕЙ У ЦЕМРЫ!”



У гэты перыяд вартавыя дарогі правядуць кантрольныя абследаванні аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў на прадмет іх гатоўнасці да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд і эфектыўнасці работы вонкавага асвятлення, арганізуюць прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам, а таксама рэйды па адпрацоўцы ў цёмны час сутак участкаў дарог і вуліц, дзе найбольш верагодны наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў.

Нагадаем, што ў цёмны час сутак пешаход павінен абазначыць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі (флікерамі) пры руху па боку праезнай часткі дарогі; пры перасячэнні праезнай часткі дарогі, пешаходных пераходаў або скрыжавання. Пешаход, які вядзе па абочыне або боку праезнай часткі дарогі веласіпед, мапед, матацыкл без бакавога прычэпа, абавязаны рухацца ў адным накірунку з транспартнымі сродкамі.

Калі вы аматар веласіпедных прагулак, у цёмны час сутак на вашым веласіпедзе павінны быць уключаны: спераду - фара (ліхтар) са святлом белага колеру, ззаду - ліхтар са святлом чырвонага колеру. Абавязкова ўстанавіце па баках веласіпеда аранжавыя святловяртальнікі.
Гужавы транспартны сродак варта абсталяваць спераду святловяртальнікамі белага колеру, ззаду - чырвонага.

За парушэнне дадзеных правілаў дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Для пешехода, веласіпедыста або возчыка гужавога транспарту - гэта папярэджанне або штраф у памеры ад адной да трох базавых велічыняў. Калі ўдзельнік дарожнага руху знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, сума штрафу можа вырасці да пяці базавых велічыняў, калі ж яго паводзіны стануць прычынай аварыйнай сітуацыі - да васьмі базавых.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/