СПРАВЫ МІЛАСЭРНАСЦІ



СПРАВЫ МІЛАСЭРНАСЦІ

Настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Спаручніца грэшных” горада Слоніма протаіерэй Уладзімір Камароў са сваімі памочнікамі нядаўна пабываў у гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна і перадаў гуманітарную дапамогу дому-інтэрнату для псіханеўралагічных хворых. Таксама святар наведаў хворых і павіншаваў іх са святам Прэабражэння Гасподня.

МІНСКІЯ ДУХОЎНЫЯ ШКОЛЫ ПАПОЎНІЛІСЯ СТУДЭНТАМІ

На пачатку жніўня ў Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі прайшлі ўступныя экзамены. Па выніках экзаменаў атрымаюць і працягнуць адукацыю ў духоўных школах 116 чалавек.

На адкрытай у гэтым годзе завочнай форме навучання магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі атрымаюць веды 14 студэнтаў. На ўступных экзаменах у акадэмію веды па дагматычным багаслоўі, замежнай мове, дысцыпліне спецыялізацыі (апалагетыцы, Свяшчэнным Пісанні, царкоўнай гісторыі) праверылі выпускнікі з духоўных установаў з Расіі, Малдовы, Украіны, Беларусі.

І. ЗІНЧАНКА, бакалаўр багаслоўя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/