СЛУЖЫЦЬ РАДЗІМЕ - ГАНАРОВА



У межах тэматычнага тыдня “Непераможная і легендарная", напярэдадні Дня абаронцау Айчыны і Узброеных Сіл Рзспублікі Беларусь, юнакі, вучні 10-11 класаў сярздняй школы №1 горада Дзятлава, іх настаўнікі наведалі Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят.

Тут іх віталі ваенны камісар Г.Т.Суравец, начальнік групы прызыву на ваенную службу Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята А.А.Панкевіч, начальнік тэрытарыяльнай абароны А.А.Бургун.

Ваенкам Генадзь Тадэвушавіч Суравец зазначыў, што гэта не першая і не апошняя сустрэча юнакоў з супрацоўнікамі райваенкамата: наперадзе іх чакае прызыў і служба ў войску, бо кожны сапраўдны мужчына павінен выканаць свой абавязак перад Айчынай. А мэта гэтай сустрэчы - расказаць хлопцам аб гісторыі стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паказаць відэастужку аб сучаснай арміі, адказаць на хвалюючыя пытанні, якія тычацца службы ў войску або наступления ў ваенныя навучальньія ўстановы.

Аб сучаснай арміі, яе задачах, родах войскаў гасцям расказаў Аляксандр Аляксандравіч Бургун, начальнік тэрытарыяльнай абароны. Таксама ён акцэнтаваў увагу прысутных на перавагах ваеннай прафесіі. Усе курсанты ваенных навучальных установаў знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні: жывуць у казармах або інтэрнатах, забяспечваюцца вопраткай, харчаваннем, стыпендыяй. Яны пастаянна знаходзяцца пад наглядам афіцэраў-выхавальнікаў, таму бацькам будучых вайскоўцаў не давядзецца хвалявацца за сваіх дзяцей ні ў матэрыяльным, ні ў іншым плане.

Выпускнікі ваенных установаў накіроўваюцца служыць у розныя куткі мірнай Беларусі, атрымліваюць жыллё. У далейшым маюць магчымасць пабудаваць уласную кватэру за кошт ільготнага крэдыту (уваходзяць у катэгорыю льготнікаў). Рана выходзяць на пенсію, могуць працягваць працаваць па грамадзянскіх спецыяльнасцях.

Каб пабачыць усё гэта, юнакі паглядзелі відэастужку аб ваеннаслужачых, сучаснай арміі, відах узбраення.
Напрыканцы сустрэчы госці змаглі задаць хвалюючыя пытанні супрацоўнікам Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята.

I. СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/