Служба 101: Дайджэст №68



УЗБУДЖАНА КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА

Смалявіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце наўмыснага знішчэння маёмасці, якое прывяло да гібелі дзіцяці.

Трагедыя адбылася ў вёсцы Дуброва. Калі ратаўнікі прыехалі на месца выкліку, хата ўжо гарэла адкрытым полымем. На ложку ў пакоі было знойдзена цела загінуўшага хлопчыка, 2014 года нараджэння. Для выяўлення абставін узнікнення пажару былі назначаны пажарна-тэхнічная і хімічная экспертызы. Па іх выніках стане вядома дакладная прычына смерці дзіцяці.

ЗАСТАЛІСЯ ЖЫЦЬ

Дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку ў жывых засталіся два чалавекі -- жыхары аграгарадка Варняны Астравецкага раёна.
У доме жылі 52-гадовая жанчына і яе дарослы сын, які нідзе не працаваў. Ноччу яны прачнуліся ад трывожнага гуку аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, якія за ўласныя сродкі жыхары дома ўстанавілі яшчэ дзесяць гадоў таму.

У выніку пажару знішчаны дах і перакрыццё, пашкоджаны сцены і маёмасць. На некаторы час сям'я вымушана будзе перабрацца да родных у суседнюю вёску.

Верагодная прычына пажару -- кароткае замыканне электраправодкі.

Аналіз пажараў паказвае, што часцей за ўсё яны адбываюцца ноччу, калі сітуацыя ў доме практычна не кантралюецца гаспадарамі. Пажар небяспечны перш за ўсё высокай тэмпературай і моцным задымленнем. Дым утрымлівае шэраг таксічных рэчываў, якія могуць стаць смяротнымі за некалькі хвілін.

Пазбегнуць гэтага і дае магчымасць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Дарэчы, сёлета ў выніку спрацоўкі гэтага прыбора засталіся жывымі 18 чалавек па Гродзенскай вобласці.

А. БЯЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/