Служба 101



ГАВОРАЦЬ ЛІЧБЫ

За прайшоўшы перыяд 2012 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбылося 636 пажараў. Загінулі 72 чалавекі, у тым ліку адно дзіця. На пажарах пацярпелі 34 чалавекі, у выніку надзвычайных сітуацый -- 15 чалавек, у тым ліку 4 дзяцей. Работнікі МНС выратавалі жыццё 52 чалавекам, у тым ліку 4 дзецям.

ПАЖАРЫ Ў ЖЫЛЫМ СЕКТАРЫ

На пачатку верасня пажар адбыўся ў жылым доме Ваўкавыска. Пашкоджаны асабістыя рэчы гаспадыні дома. Прычына пажару -- падпал.
Пажар жылога дома адбыўся ў Мастах. Знішчаны дах, пашкоджана перакрыццё. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

ЗДАРЭННЕ НА ДАРОЗЕ

У Слонімскім раёне на трасе Р-99 Баранавічы-Гродна (48 км) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам грузавога аўтамабіля "Вольва" і легкавога аўтамабіля "Рэно-Меган". Загінуў вадзіцель легкавога аўтамабіля, 1959 года нараджэння. Атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці яго жонка, сын і ўнук.

А. БЯЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/