Сланечнікі



Спакон вякоў, ды з году ў год
Хадзіла сонца на заход,
Але ня ў сонца тутка дзела.

Сям'я сланечнікаў сядзела
Ля частаколу ненарокам,
I ўсё сачыла пільным вокам
За тварам сонца залатога:
Ці мала схіліцца, ці многа.
Так і сланечнікаў сямейка
За ім цягнулась сілай нейкай.
Хадзіла навакола плётка,
Што голад жаднаму ня цётка.

На свеце раз паўсталі дзівы,
Што дзед ня помніў тога сівы.
У адзін прыгожы ясны дзень
3 другога боку стала цень.
Было там гутарак нямала,
Аж тут другое дзіва стала.
У гародзе дзіўны карагод
Ды гоман, як пусцілі млын.
Сланечнікі, ну як адзін
Перакруцілісь на ўсход
Ну, пасмяялісь больш яшчэ,
Звычайна так усё цячэ.
На тым быў і канчатак,
Але сланечнікам пацеха
Ня кончылась на тым здарэнні:
Яны завярнулі ўстрэч карэнні.

Людцы, паслухайце мужчыну,
За сонцам гніцесь, як расліны,
Адное мейце на сумленні,
Свае карэнні.

1925-26 гг.

Комментарии

Это

Это стихотворение заставляет задуматься. Да и интересно написано - такие обороты и новые авторские слова встречаются.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/