СКЛАДЗЕНЫ СПІС “АМАЛОДЖВАЮЧЫХ” ПРАДУКТАЎ



Спіс з двух дзясяткаў прадуктаў, якія садзейнічаюць амаладжэнню арганізма і падаўжэнню жыцця,
распрацавалі ў рамках сумесных даследаванняў вучоныя шэрагу ўніверсітэтаў ЗША і Еўрасаюза, уключаючы ўніверсітэт англійскага горада Лідс. Ён складзены на аснове адкрыццяў, якія звязаны з біяхімічным механізмам старэння клетак чалавечага арганізма.

У кожным з прадуктаў, што ўключаны ў “меню доўгажыхароў”, ёсць выключна актыўныя рэчывы, якія
пазітыўна і эфектыўна ўздзейнічаюць на складаныя біялагічныя працэсы.

У меню ўвайшлі моцныя антыаксіданты – чорны шакалад, чай і кава. Усе яны багатыя на поліфенолы, якія здольны аднаўляць паражоныя клеткі і падаўжаць іх жыццё.

У спіс таксама ўваходзяць яблыкі, чорныя парэчкі, чарніцы, чарэшня, брокалі, памідоры, гранаты, апельсіны, персікі, слівы, маліны, чырвоны вінаград, чырвоная цыбуля, шпінат, клубніцы і хлеб або шматкі з вотруб’ем.
Спецыялісты ўказваюць, што калі іншыя віды прадуктаў – мяса, рыба, малако, злакавыя даюць арганізму неабходныя калорыі, тлушчы і мінералы, то агародніна і ў першую чаргу садавіна – біяхімічныя элементы, якія засцерагаюць і падаўжаюць тэрмін жыцця клетак.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/