СКАРБНІЦА ДЗІЦЯЧАЙ ЛІТАРАТУРЫ




15 верасня -- Дзень бібліятэк

З 1952 года пачынаецца гісторыя Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі. Мноства хлопчыкаў і дзяўчынак яна пазнаёміла з непаўторным светам кнігі за гады свайго існавання. На старонках біяграфіі гэтай установы культуры -- дыплом пераможцы ўсесаюзнага грамадскага агляду бібліятэк, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння У. Леніна, грамата абласнога упраўлення культуры за перамогу ў конкурсе на лепшы метадычны куток. А вось другое месца ў конкурсе "Бібліятэка -- асяродак нацыянальнай культуры", аглядзе-конкурсе па экалагічнай адукацыі і інфармаванні насельніцтва, у намінацыі "За адраджэнне традыцый і падтрымку сямейнага чытання" рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка -- дзецям. Бібліятэка -- для дзяцей" -- гэта ўжо дасягненні навейшай гісторыі бібліятэкі.

Што сёння ўяўляе сабой установа культуры, па якіх накірунках працуе? -- на гэтыя і іншыя пытанні адказвае загадчыца дзіцячай бібліятэкі Таццяна Дзмітрыеўна Барысавец.

-- Дзіцячая бібліятэка сёння -- гэта інфармацыйны, культурны цэнтр і месца для адпачынку юных чытачоў горада. Яе наведваюць амаль дзве з паловай тысячы карыстальнікаў -- дашкольнікі, вучні 1-9 класаў школ горада, кіраўнікі дзіцячага чытання. Кніжны фонд бібліятэкі складаюць 25500 экзэмпляраў літаратуры, якая задаволіць любы густ. Тут і дзіцячая класіка, і сучасная літаратура для дзяцей. Па-ранейшаму самыя маленькія наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем чытаюць казкі, а вось падлеткам найбольш падабаюцца кнігі жанру фэнтэзі, раманы для дзяўчынак.

Тэматычная накіраванасць работы бібліятэкі шырокая. Гэта і прапаганда чытання сярод дзяцей, іх патрыятычнае і экалагічнае выхаванне, работа з дзецьмі-сіротамі, дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі, з тымі дзецьмі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Увага надаецца азнаямленню юных чытачоў з прававой культурай. З гэтай мэтай у нас перыядычна праводзяцца Тыдні прававых ведаў. А вось арганізацыя карыснага вольнага часу дзяцей -- гэта задача Тыдня дзіцячай кнігі, мэтавай праграмы "Лета і кніга", а таксама -- аматарскіх аб'яднанняў, якія працуюць у нас: "Чамучка" і "Вясёлы мурашнік"

-- Раскажыце падрабязней пра іх.
-- "Чамучка" -- гэта аб'яднанне для малодшых школьнікаў, дапытлівых, цікаўных, якія хочуць пашырыць свой кругагляд. Яно працуе з 1987 года. Для дзяцей праводзяцца цікавыя мерапрыемствы, арганізоўваюцца сустрэчы, працуе пошта "Чамучкі". Кожны ўдзельнік аб'яднання можа ў ёй пакінуць пазнавальнае пытанне. Адказ у тэатралізаванай форме падрыхтуе плюшавы мішка з глобусам, які з'яўляецца сімвалам аматарскага аб'яднання.

Аб'яднанне "Вясёлы мурашнік" працуе з 1999 года. Гэта -- экалагічны клуб для дзяцей сярэдняга ўзросту. У клубе іх чакаюць конкурсы знаўцаў прыроды, віктарыны, выставы, знаёмства з Чырвонай кнігай, сустрэчы ў тэатры дзядулі-Лесуна. З поспехам працуе "Фабрыка Самаробкіна", дзе наведвальнікі клуба працуюць над рознымі вырабамі з прыроднага матэрыялу.

-- Штогод бібліятэка прапануе сваім чытачам шэраг цікавых акцый і конкурсаў. Чым адзначаны сёлетні год -- Год кнігі?
-- На працягу года ў бібліятэцы працуюць кніжныя выставы, арганізуем прагляды літаратуры. Плённая і карпатлівая работа вядзецца ў рамках рэспубліканскай акцыі "Чытаем беларускую кнігу". Выкарыстоўваючы розныя формы і метады, мы імкнемся навучыць дзяцей ганарыцца сваімі продкамі, ведаць пра свае карані, паважаць і любіць душу народа -- родную мову. Аб гэтым і літаратура нашых класікаў -- Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка, юбілеі якіх мы сёлета адзначаем шэрагам мерапрыемстваў.

-- Штогод свае імяніны адзначаюць не толькі аўтары, але і іх творы. Для якіх кнігаў стаў юбілейным бягучы год?
-- Сёлета спаўняецца 145 гадоў знакамітаму раману "Дзеці капітана Гранта" Ж. Верна, 185 гадоў -- казцы В. Гаўфа "Карлік Нос", 315 гадоў адзначае кніга Ш. Перо "Казкі маёй матухны Гусыні". У ліку больш "маладых" юбіляраў -- аповесці А. Грына "Пунсовыя ветразі", "Рэспубліка ШКІД" Г. Белых і Л. Панцялеева, "Віця Малееў у школе і дома" М. Носава. Свой саракагадовы "юбілей" сёлета адзначыць і казачны любімец дзятвы -- дамавёнак Кузя -- герой аднайменнай казкі Т. Аляксандравай. Згодна з легендай, яго Дзень нараджэння -- 8 кастрычніка.
70 гадоў спаўняецца Маленькаму прынцу -- герою аднайменнай казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.

-- З усёй гэтай цікавай інфармацыяй юных чытачоў знаёмяць бібліятэкары. Таццяна Дзмітрыеўна, раскажыце пра калектыў дзіцячай бібліятэкі.
-- У нашай бібліятэцы працуюць пяць чалавек. Гэта Марына Іванаўна Лапушка, Алена Генрыхаўна Хрышчановіч, Жанна Тадэвушаўна Пятліцкая, Вольга Пятроўна Барук. Яна працуе ў нас адносна нядаўна
-- з 2011 года. Усе астатнія работнікі маюць ужо працяглы стаж працы.

Кожны з іх -- прафесіянал, які любіць кнігу, сваю работу, працаваць з дзецьмі, дапамагаць ім спазнаваць вялікі і непаўторны свет кнігі праз гутаркі, цікавыя мерапрыемствы, акцыі. У кожнага з іх -- свой накірунак работы, які яны выконваюць адказна.

Гэтак жа плённа працаваць і надалей я жадаю ім, усім сваім калегам па Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме напярэдадні прафесійнага свята -- Дня бібліятэк. Зычу здароўя, дабрабыту, творчых поспехаў, удзячных чытачоў.

А. ДУБРОЎСКАЯ

_____________________________________________________________________________________________________
Китай славится дешевой рабочей и силой, а также соответственно всевозможными недорогими товарами от одежды, до техники. Если вы хотите приобрести товар именно там, то перевозка грузов из китая может стать для вас проблемой. А чтобы перевозка грузов из китая была быстрой, нужно об этом заранее позаботится.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/