Шукаюцца відавочцы аварыі



Дзятлаўская дзяржаўтаінспекцыя адшуквае відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося 28 лютага у 13 гадзін 15 хвілін на скрыжаванні вуліц Чырвонаармейская — Леніна у горадзе Дзятлаве.

Аўтамабіль "Аўдзі" цёмна-сіняга колеру ўчыніў наезд на жанчыну, якая пераходзіла праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе.

Калі вам штонебудзь вядома пра гэта здарэнне, просім паведаміць у АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах: 102 або 3508064 (Велком).

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АУС Дзятлаускага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/