ШТО Я МАГУ ЗРАБЩЬ, КАБ БЕЛАРУСКАЯ МОВА ГУЧАЛА?



Ці задумываліся вы, якая багатая і мілагучная родная наша беларуская мова? Яе срабрысты, гаючы струмень праганяе смагу, льецца вясёлай песняй жаўрука ў цёплай вясновай прасторы, абуджае да жыцця і творчасці. Як І кожная мова, беларуская таксама прайшла праз выпрабаванні часу. Але народ любіў і шанаваў тое, што перадалі яму продкі, узбагачаў і перадаваў яе сваім нашчадкам.

Напэўна, кожнаму з нас вядомыя такія словы, як “асілак", "волат”, якія абазначаюць чалавека, што вылучаецца незвычайнай сілай, мужнасцю і розумам. Прыгожае зубраня Волат стала сімвалам Міжнароднага чэмпіянату па хакеі, які праходзіў у Мінску. А як вам словы “абшар" - неабсяжная прастора, участак вялікіх памераў; "лупежнік" -сквапны чалавек (яно ўтворана ад дзеяслова “лупіць”, адно са значэнняў якога “абдзіраць, забіраць апошняе"); “шаршатка" - тоўстая доўгая іголка, якой сшывалі аброць? Першыя вясновыя замаразкі пасля доўгай зімы назывался абзімкам. Цікавае слова "абцас” - цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой. Па ўсёй верагоднасці, яно паходзіць ад назоўніка “абцінак" - адсечаная частка чаго-небудзь.

Кожны пры вялікім жаданні можа прыгадаць свае словы, але гэта не галоўнае. Сёння беларуская мова знаходзіцца на тым этапе, калі толькі ад нас залежыць, ці стане яна багаццем для нашых дзяцей. Калі мы цураемся, пудзімся, глядзім па баках пры размове з астатнімі на беларускай мове, наўрад ці ёсць у яе будучыня.

Аднойчы вядомы прадстаўнік беларускага манаства, культурны дзеяч інак Мікалай (Бембель) у час гутаркі з навучэнцамі Мінскай духоўнай семінарыі на пытанне, чаму беларусы не размаўляюць на роднай мове, адказаў: “3-за празмернай сарамлівасці”. Не пагадзіцца з гэтым меркаваннем нельга. Ці шмат хто з нас дастаткова валодае беларускай мовай, а хто спрабуе на ёй размаўляць?
Толькі адзінкі. Ды і тых мы адразу дапасуем да нацыяналістаў ці занадта разумных.

I яшчэ адзін цікавы факт. Нядаўна, знаходзячыся на ўступнай сесіі ў Мінску, зайшоў у краму спытацца, якія ёсць падручнікі па рускай і беларускай мовах у продажы. Якім было маё здзіўленне, перадаць цяжка: рускамоўныя кнігі аказаліся таннейшыя за беларускамоўныя амаль у шэсць разоў. На маё пытанне, чым гэта абумоўлена, прадавец адказаць не змагла. Відаць, выдавался яны на чужыне.

Таму задача кожнага беларуса не толькі любіць, але і ўжываць беларускую мову ў сваім паўсядзённым жыцці. Толькі ў гэтым выпадку мы не згубімся ў сусветнай прасторы, станем яскравым прыкладам нашага патрыятызму. Не трэба глядзець на іншых, варта пачаць з сябе.

I. ЗІНЧАНКА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/