ШТО ВАШ ВЫГЛЯД КАЖА ПРА ЗДАРОЎЕ?



Ацёклыя ступні — гэта можа быць сігнал не толькі таго, што ў вас цесныя чаравікі, але і пачатку сардэчнай недастатковасці.

Мяшкі пад вачыма — не толькі ад недахопу сну, але і знак таго, што ў вашай дыеце зашмат солі.

Сухая скура — у вас магчымы дыябет, зніжэнне актыўнасці шчытападобнай залозы або атэрасклероз.

Зморшчыны — могуць быць не толькі ад старасці, але і ад порыстасці касцей.

Выпаданне валасоў — у жанчын гэта можа быць звязана з недахопам або празмернасцю гармону шчытападобнай залозы.

Сухія, патрэсканыя вусны — могуць быць сігналам парушэння імуннай сістэмы арганізму, так званага сіндрому Шагрэна.

Радзімка — калі яна асіметрычная, з нерэгулярным абрысам, неаднолькавага колеру або мае дыяметр большы за 6 мм — схадзіце лепш да дэрматолага.

Гэткая нарасць можа азначаць рак скуры.

Пажаўцелыя бялкі вачэй — магчымая хвароба печані. Візіт да доктара абавязковы.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/