Што на паліцах аўтамагазіна?



Напрыканцы лютага са скаргай на работу аўтамагазіна ў рэдакцыю звярнулася А. П. Кажала, жыхарка вёскі Страла:
— У нашу вёску прадукты возіць аўтамагазін райспажыўтаварыства тры разы на тыдзень: па панядзелках, серадах, пятніцах. Машына часта затрымліваецца, і старым людзям даводзіцца чакаць яе на марозе. Але і гэта не самае кепскае. Непрыемна ўражвае асартымент аўталаўкі: тут амаль няма чаго набыць. Малако і кефір толькі дарагія, хлеб і батон чамусьці цвёрдыя, як іх есці старым людзям? Тварог прадаюць такі, у якога тэрмін прыдатнасці канчаецца ў дзень рэалізацыі. Такія выпадкі неадзінкавыя. Дапамажыце вырашыць праблему.

Рэдакцыя газеты накіравала скаргу жанчыны на адрас Гродзенскага філіяла Дзятлаўскага райспажыўтаварыства. Вось які адказ дала нам В. У. Баравік, намеснік дырэктара:
— 5 сакавіка спажыўтаварыства арганізавала выезд спецыялістаў для размовы з жыхарамі вёскі Страла і для правядзення маніторынгу аўтамагазіна па пытаннях захавання правілаў гандлю. У выніку маніторынгу было высветлена, што аўтамагазін наведвае вёску тры разы на тыдзень згодна з распрацаваным графікам. Тавары, якія не ўваходзяць у асартыментны пералік, дастаўляюцца па папярэдніх заяўках насельніцтва, што фіксуецца ў кнізе папярэдніх заказаў. Пратэрмінаваных тавараў не выяўлена. У выніку размовы з насельніцтвам, мы даведаліся, што нараканняў і скаргаў на работу аўтамагазіна няма. Пагутарыць з А. П. Кажала не давялося: жанчыны не было дома.

Хлебабулачнымі вырабамі аўтамагазіны загружаюцца штораніцы на хлебазаводзе. Пастаўка малочнай прадукцыі па сацыяльна значымых цэнах здзяйсняецца ў аб'ёме 25-30% ад атрыманых заявак, таму "таннага" малака і кефіру недастаткова ва ўсёй гандлёвай сетцы.

Падрыхтавала далруку I. КАУКЕЛЬ

_____________________________________________________________________________________________________
Если надо перевезти что-то крупное, то зачем ломать собственную машину, когда можно заказать перевозки по Киеву? Это быстро и без обмана. Наши постоянные клиенты всегда довольны качеством и скоростью грузоперевозок по киеву. Мы перевезем любой груз и в любое удобное для вас время.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/