Школьны вітальны званок



1 верасня ва ўсіх навучальных установах нашай краіны прайшлі евяточныя лінейкі, прымеркаваныя да Дня ведаў і пачатку новага навучалышга года. На Дзятлаўшчыне сёлета за школьныя парты селі 2800 вучняў, 293 з якіх - зрабілі гэта ўпершыню.

Мы скіруем свой маршрут у школу №3 горада Дзятлава, куды ўжо пацягнуліся прыгожа прыбраныя чародкі школьнікаў з букетамі кветак.

Дзень ведаў - свята, крыху сумнае для вучняў (канікулы ж скончыліся!), хвалюючае - для бацькоў, якія ў выхадны суботні дзень змаглі сустрэць яга разам з дзецьмі, адказнае - для настаўнікаў, перад якімі - здзяйсненне важных адукацыйных задач у новым навучальным годзе. Гэта апошняе такое вераснёўскае свята для выпускнікоў, якіх сёлета ў школе №3 - 62, і самае першае для 74 нядаўна яшчэ гарэзаў-дашкольнікаў, а цяпер ужо сур'ёзных людзей - першакласнікаў.

Калі двор школы №3 запоўніўся вучнямі і гасцямі мерапрыемства, прысутных прывіталі і павіншавалі з Днём нараджэння новага навучальнага года вучні школы, запрасілі галоўных віноўнікаў урачыстасці - вучняў першых класаў (у гэтым годзе іх тры) разам з іх першымі настаўніцамі.

Калі ўсе былі ў зборы - слова ўзяў гаспадар школы, яе дырэктар Іван Кібінь. Ён павіншаваў вучняў з пачаткам новага, 25-га для школы, навучальнага года, з Днём ведаў, нагадаўшы, што, якіх бы вышыняў ні дасягаў чалавек, пачатак гэтага шляху - у школе.

- Асабліва прыемна, што новы навучальны год мы сустракаем у абноўленай школе, - звярнуўся да прысутных Іван Збышкавіч. - Дзякуючы неабыякавым адносінам да сістэмы адукацыі мясцовых органаў кіравання, удалося вырашыць многія надзённыя пытанні па рэканструкцыі і рамонце школьных памяшканняў.

Кіраўнік школы прадставіў ганаровых гасцей лінейкі - старшыню Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Івана Крахмальчыка і начальніка аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Ігара Кухарэвіча. Іх клопатамі як і стараннямі будаўнікоў, бацькоў і саміх дзяцей, удалося так пераўвасобіць школу да новага навучальнага года.

Іван Іосіфавіч Крахмальчык адзначыў, што 1 верасня - усенароднае і важнае свята для ўсіх беларусаў. Бо кожны сумленны і адказны грамадзянін сваёй краіны атрымлівае свой найвялікшы вопыт менавіта ў школе. Не абмінуў ён увагай і надзённыя, важныя для гэтай установы пытанні:

- Тут створаны добрыя ўмовы для атрымання якаснай адукацыі. Адрамантаваны класы і кабінеты, капітальны рамонт праведзены ў харчблоку школьнай сталовай, на што было выдаткавана каля аднаго мільярда рублёў бюджэтных сродкаў.

Іван Іосіфавіч адзначыў, што вучняў Дзятлаўскай школы №3 заўжды адрознівалі трывалыя веды, выдатныя спартыўныя поспехі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. У мінулым навучальным годзе тры вучні закончылі школу з залатым медалём і паспяхова паступілі ў ВНУ, на раённых алімпіядах школьнікі заваявалі 42 прызавыя месцы. Каманда школы апошнія 8 гадоў трымае першае месца ў раённай спартакіядзе, а выпускнікі школы з'яўляюцца членамі нацыянальнай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы і шматбор'і. Заслуга гэтых прспехаў у тым, што тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы.

Досыць было на ўрачыстасці і натхнёных прамоваў, і вершаў з песнямі ад школьнікаў. Былі і падарункі. Кожны першакласнік атрымаў з рук выпускнікоў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі - кнігу "Беларусь - наша Радзіма".

Звонкі і залівісты першы званок нагадаў вучням, што наперадзе - вучэбны год. Яго далі вучань 11 класа Сяргей Каціла і першакпасніца Валерыя Альшэўская.

Пасля лінейкі вучняў чакаў першы ў гэтым навучальным годзе ўрок - "Я - грамадзянін Беларусі".

Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/