ШКОЛЬНІКІ ПАДРАХУНКАВАЛІ АТРЫМАНЫЯ ДЫПЛОМЫ



Багаты на падзеі быў першы квартал 2014 года для раённых установаў адукацыі. Школьнікі і педагогі прынялі ўдзел у дзевяці абласных і двух рэспубліканскіх конкурсах.

Удзел у завочным этапе ХХ абласнога фестывалю-конкурсу "Таленты Прынямоння-2014" прымалі СШ №3 г. Дзятлава, гімназія №1 г. Дзятлава, СШ №1 г. Дзятлава, Гезгалаўская СШ, Жукоўшчынскі д/с-СШ, Таркачоўскі д/с-СШ, Вензавецкі д/с-СШ. Па выніках завочнага адбору (ацэньвалася дасланае відэа з выступленнем) былі запрошаны на гала-канцэрт навучэнка Вензавецкага д/с-СШ Яна Мармыш, якая падрыхтавала вакальны нумар, і навучэнка Таркачоўскага д/с-СШ Анастасія Клімец, якая выступала ў жанры канферанс -- чытала байку. Удзельніцы атрымалі за выступленні дыпломы ІІ ступені.
Абласны завочны конкурс экалагічных праектаў "Стварэнне экалагічнай сцяжынкі сваёй мясцовасці" быў выніковы для навучэнцаў СШ №1 г. Дзятлава, якія занялі другое месца, на трэцім месцы аказаліся школьнікі з Раготнаўскага д/с-СШ і школьнікі з Жукоўшчынскага д/с-СШ.

Дыплом удзельніка абласнога этапу трэцяга рэспубліканскага агляду-конкурсу "Лідар года-2014" атрымала лідар Вензавецкага д/с-СШ Лізавета Горбач за сацыяльны праект "Бермудскі трохвугольнік". Школьнікі паднялі праблему камп'ютарнай залежнасці моладзі, правялі ва ўстанове сацыяльнае даследванне і раяць сваім равеснікам павышаць інфармацыйную культуру і больш часу праводзіць з сябрамі, а не за кам'ютарам.

Паспяхова прайшла завочны адбор абласнога этапу ІV рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад "Запалі вогнішча дабрыні!" агітбрыгада сярэдняй школы №1 г. Дзятлава. Цяпер вучні актыўна рыхтуюцца да паездкі ў г. Гродна, дзе прадставяць наш раён сярод абласных фіналістаў, будуць змагацца за званне пераможцы і права прыняць удзел у рэспубліканскім этапе.

У ліку рэспубліканскіх дыпламантаў за ўдзел у конкурсе "Ёлка, як арт-аб'ект" -- навучэнцы Хвінявіцкага д/с-СШ. Яны атрымалі дыплом ІІІ ступені ў намінацыі "Сувенірная тэхнаёлка".

Удзел у сінхронным этапе ХХІ чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па гульні "Што? Дзе? Калі?" прыняла каманда гімназіі №1 г. Дзятлава.

Падрыхтавала да друку І. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/