ШКОДНЫЯ ЗВЫЧКI, ЗА ЯКIЯ НЕ ВАРТА СЯБЕ ДАКАРАЦЬ



Позна вячэраць

"Вячэру аддай ворагу" -- гэтага пастулата прытрымліваюцца многія, думаючы, што ўсё з'едзенае "пасля шасці" ператвараецца ў тлушч. На самой справе ноччу страўнікава-кішачны тракт працягвае працаваць. Калі чалавек хоча есці, наўрад ці яго сон будзе паўнацэнным. Спецыялісты раяць вячэраць за некалькі гадзін да сну. А перад самым сном можна выпіць шклянку кефіру, сыроваткі, з'есці ёгурт або якую-небудзь садавіну.

Сядзець нага на нагу

Лічыцца, што сядзенне нага на нагу правакуе развіццё варыкознага пашырэння вен. Так сядзець зручна, гэтая звычка ёсць у многіх. Але калі няма іншых перадумоваў -- спадчынных або прафесійных (напрыклад, калі вы працуеце стоячы, як прадавец, настаўнік, цырульнік), -- само па сабе сядзенне нага на нагу развіццё варыкозу не выкліча.

Нервавацца

Калі вы прывыклі з кожнай нагоды хвалявацца, не спяшайце сябе дакараць. Навукоўцы даказалі: кароткачасовыя стрэсы карысныя для імуннай сістэмы. Таксама ў адказ на стрэс павялічваецца выпрацоўка гармона картызолу. Гэта дапамагае сабрацца, знайсці рашэнне праблемы. Але не блытайце лёгкі стрэс і пастаяннае напружанне -- гэта розныя рэчы.

Рызыкаваць

Лічыцца, што варта падумаць, перш чым нешта зрабіць. Некаторыя даследцы не згодныя: калі чалавек рызыкуе, у яго выпрацоўваецца адрэналін, а ён трымае арганізм і, у прыватнасці, мозг у тонусе. Каб атрымліваць гармон асалоды сератанін, нам патрэбныя моцныя эмоцыі, таму людзі так часта здзяйсняюць безразважлівыя ўчынкі.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/