ШЧЫРА ДЗЯКУЕМ



Вялікае гора напаткала нашу сям’ю. Пасля цяжкай хваробы заўчаснай пайшла з жыцця наша дарагая, любая мамачка, жонка Галіна Мікалаеўна Франюк. Боль страты дарагога чалавека перапаўняе нашы сэрцы.

З намі раздзялілі гора нашы сваякі, калегі па працы, суседзі, сябры. Выказваем шчырую падзяку калектыву Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, асабіста начальніку Мікалаю Віктаравічу Гародку за аказаную дапамогу ў арганізацыі пахавання.

Дзякуем усім, хто не застаўся раўнадушным да нашага гора. Жадаем усім моцнага здароўя, няхай Гасподзь заўжды аберагае вас і вашыя сем’і ад гора і бяды.

З удзячнасцю муж і дочкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/