Шашкі. Асабістае першынства дашкольнікаў



Асабісты чэмпіянат горада па шашках з удзелам дзяцей дашкольнага ўзросту фінішаваў 1 чэрвеня. Удзельнічалі ў першынстве выхаванцы двух гарадскіх дзіцячых садкоў.

На першым этапе спаборніцтваў у кожным з садкоў быў праведзены адбор найбольш паспяховых юных спартсменаў. На другім этапе па 6 юных шашыстаў спаборнічалі ў сваім садку па кругавой сістэме. Затым тыя ж удзельнікі спаборнічалі ў матчах з прадстаўнікамі другога садка. Набраныя на другім і трэцім этапах ачкі складаліся ў суму.

Сад №1 прадстаўлялі Максім Іванашка, Мікіта Самайловіч, Арцём Цітоў, Ягор Кедзік, Захар Шмыгін, Сяргей Нядбайлік. Сад №2 (ДЦРД) — Яраслаў Самсон, Даніла Шуляк, Віктар Кандратовіч, Яўген Кардаш, Мацвей Маскаль, Лізавета Сарока.

Пасля гульняў другога этапа ў лідары вырваліся Даніла Шуляк, Лізавета Сарока, Арцём Цітоў, Ягор Кедзік, яны набралі па чатыры ачкі. На палову ачка адставаў Мікіта Самайловіч і яшчэ на палову — Мацвей Маскаль.

На заключным этапе сенсацыйна паспяхова выступіў Максім Іванашка, ён выйграў усе пяць матчаў. На жаль, малапаспяховы папярэдні этап не дазволіў яму выбіцца ў лідары.

А вось Ягор Кедзік і Арцём Цітоў прадоўжылі стабільны набор ачкоў (па чатыры з паловаю кожны). У выніку кожны з іх набраў па восем з паловаю ачка. Асабістую сустрэчу двух фаварытаў выйграў Арцём Цітоў — ён і заняў першае месца. На другім месцы — Ягор Кедзік.

Прэтэндэнтаў на трэцяе месца было яшчэ больш — тры: Даніла Шуляк, Лізавета Сарока і Мацвей Маскаль кожны набралі па шэсць з паловаю ачка. Дадатковыя паказчыкі аддалі перавагу Лізавеце. Яна выйграла ў Мацвея асабістую сустрэчу. А ў Данілы аказалася меншая колькасць перамог. Лізавета — трэцяя, Мацвей — чацвёрты, Даніла — пяты.

Не без поспеху выступілі і яшчэ адна група ўдзельнікаў спаборніцтваў — Яўген Кардаш, Мікіта Самайловіч, Максім Іванашка кожны набралі па шэсць ачкоў.

Усе ўдзельнікі першынства адзначаны памятнымі падарункамі, а прызёры — яшчэ і каштоўнымі прызамі.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ, старшыня раённай шахматна-шашачнай федэрацыі, галоўны суддзя спаборніцтваў

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/