Шашкі і шахматы ў летніках



Раённая шахматна-шашачная федэрацыя пры арганізацыйным удзеле аддзела адукацыі і аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама арганізавала асабіста-каманднае першынство раёна для дзяцей і падлеткаў, якія адпачываюць у летніках - летніх аздараўленчых лагерах.

У шахматных спаборніцтвах перамагла каманда летніка "Эрудыт" з Дзятлаўскай гімназіі ў складзе Ягора Якабчука, Ільі Шмаўста, Паліны Латушкі. Другое месца заняла каманда летніка "Лідар" з Цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва. На трэцім месцы — каманда летніка "Эколаг" з Гезгалаўскай гімназіі.

Пераможцамі ў асабістым заліку сталі: на першай дошцы — Аляксандр Дорда, на другой — Ілья Шмаўст, на трэцяй — Паліна Латушка.

У спаборніцтвах па шашках перамогу атрымала каманда летніка "Галактыка" з Хвінявіцкай школы ў складзе Мікіты Русіна, Кірыла Емяльянчыка, Андрэя Мухі, Вікторыі Горбач. На другім месцы завяршылі турнір шашысты-"эрудыты" з Дзятлаўскай гімназіі, на трэцім — каманда летніка "Лідар" з Цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва.

Пераможцы ў асабістым заліку: на першай дошцы — Мікіта Русін, на другой — Дзмітрый Раманаў, на трэцяй — Андрэй Муха, на дзявочай — Вікторыя Горбач.

Арганізатары турніру мелі за мэту далучыць дзяцей і падлеткаў да актыўных заняткаў спортам, разнастаіць летні адпачынак школьнікаў, пасадзейнічаць росту спартыўнага майстэрства і папулярызацыі шахмат і шашак.

Турнір адбыўся ў першай дзятлаўскай школе.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ, старшыня раённай федэрацыі шахмат і шашак

_____________________________________________________________________________________________________
В современном мире без котельного оборудования в промышленности не обойтись, как и для отопления многоквартирных домов. Тепло - залог комфорта и двигатель некоторых производственных процессов. ООО "Завод котельного оборудования ЭнергоРесурс" осуществляет производство котельных, их монтаж, сервисное обслуживание, ремонт, пуско-наладочные работы, реконструкцию котельных, энергоаудит. Обращайтесь к профессионалам.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/