Шашкі. "Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крука"



Паспяхова выступіў на адкрытым рзспубліканскім турніры па шашках "Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крука" ў Слоніме дзятлаўскі шашыст Юрый Чайкоўскі. У турніры ўдзельнічалі 25 спартсменаў, у тым ліку 2 майстры спорту (мс) і 15 кандыдатаў у майстры спорту (кмс).

Набраўшы 13 ачкоў, перамог кмс С. Місюта з горада Кобрына Брэсцкай вобласці. Другі прызёр К. Кавалеўскі з горада Бранска (Расія) фінішаваў з 12 ачкамі.

А вось за трэцяе прызавое месца разгарнулася барацьба з удзелам адразу чатырох спартсменаў. Усе яны набралі па 9 ачкоў. Бронзавым прызёрам турніру стаў кмс М. Фяськоў з Бранска (Расія). Чацвёртае месца дасталося мс А. Холіну. На пятым месцы завяршыў турнір кмс Юрый Чайкоўскі (Дзятлава). Шосты - кмс I. Троцкі (Паставы, Беларусь).

Слонімскі турнір прайшоў 6-8 красавіка.

Б.ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/