Шашкі. Чэмпіянат школьнікаў



Чэмпіёнам раёна па шашках сярод школьнікаў стаў Арцём Паўлоўскі з Хвінявічаў.

Перамога дасталася яму ў валявой барацьбе. Прамежкавым лідарам на сярэдзіне турнірнай дыстанцыі быў не Арцём. Аднаасобнае лідарства захапіла прадстаўніца Казлоўшчыны Ангеліна Галаванёва. Набраўшы 3,5 ачка ў пяці турах, яна на палову ачка апераджала Улада Харлінскага, Арцёма Паўлоўскага і Яўгена Калодку (Дзятлаўская гімназія). Хтосьці з гэтага квартэта і меўся стаць чэмпіёнам. Хоць яшчэ не страцілі шанцы і Павел Гізоўскі (Хвінявіцкая СШ), Андрэй Малахоўскі, Дзмітрый Свяцецкі, Цімафей Турык (усе з Казлоўшчынскай СШ). Састаў удзельнікаў чэмпіянату падабраўся роўны, таму і саперніцтва было напружанае.

Заключныя чатыры туры найбольш актыўна і бескампрамісна правёў Арцём Паўлоўскі. Тры перамогі вывелі яго на першае месца. Дарэчы, Арцём - адзіны з удзельнікаў чэмпіянату, які ні з кім не дзяліў ачкі. Альбо выйграваў (6 разоў), альбо прайграваў (3 паражэнні). I яго актыўнасць была ўзнагароджана ўрэшце чэмпіёнскім тытулам.

Наступныя тры шашысты фінішавалі з аднолькавай сумай ачкоў - па 5,5. Віцэ-чэмпіёнкай стала Ангеліна Галаванёва, яна апярэдзіла Харлінскага за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы. Бронзавы прызёр - Улад Харлінскі (СШ №3).

Месца на прызавым подыуме не хапіла Яўгену Калодку (Дзятлаўская гімназія). На чацвёртае месца яго адсунула вялікая колькасць нічыйных вынікаў - пяць. Паўлоўскі, Галаванёва, Харлінскі і Калодка па выніках чэмпіянату выканалі нарматыў другога спартыўнага разраду.

Яшчэ чацвёра ўдзельнікаў - Гізоўскі, Малахоўскі, Свяцецкі і Турык - выканалі нарматыў трэцяга спартыўнага разраду.

Найбольш паспяховыя ўдзельнікі чэмпіянату сталі кандыдатамі ў зборную каманду раёна на абласныя спаборніцтвы.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ, старшыня раённай Федэрацыі шахмат і шашак.
Б. ВАРНА, карэспандэнт газеты.

_____________________________________________________________________________________________________
Если хотите что-то срочно продать, то теперь можно размещать свои объявления на виртуальной доске объявлений. Не знаете что это такое? Все просто. Если вы хотите подать бесплатное объявление в Ишимбае, то вам просто надо зайти на специальный сайт и заполнить нужные графы. Здесь вы без труда разберетесь.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/