Шашачны дэбют



Паўгода назад у дзятлаўскіх дзіцячых садках №1 і №2 былі арганізаваны заняткі для навучання гульні ў шашкі. Дзейі ахвотна наведвалі заняткі і ўжо засвоілі пачатковыя навыкі гульні.

I вось днямі адбылася першая таварыская матчавая сустрэча каманд двух садкоў. За сад №1 гулялі Захар
Шмыгін, Арцём Цітоў, Сяргей Нядбайлік, Кацярына Макуца, Валерыя Лазута. Каманду сада №2 (афіцыйная назва - дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава) склалі Яўген Кардаш, Данііл Шуляк, Яраслаў Самсон, Арцём Пятраш, Паліна Загдай.

Юныя спартсмены паставіліся да спаборніцтваў вельмі сур'ёзна, усведамляючы сваю адказнасць за вынік каманды. Не ўсе справіліся з хваляваннем, стаўшы ўдзельнікамі, магчыма, першага ў жыцці афіцыйнага турніру, з дзіцячай непасрэднасцю ўспрымалі поспехі і няўдачы.

Першы турнірны вопыт атрыманы, і гэты вопыт станоўчы. Адміністрацыі і выхавальнікі дзіцячых садкоў маюць намер арганізаваць у бліжэйшы час наступны турнір - асабістае першынство юных шашыстаў з удзелам выхаванцаў старэйшых узроставых груп.

Лепшыя шашысты па выніках першынства атрымаюць запрашэнне для ўдзелу ў раённай спартыўна-культурнай праграме, прысвечанай Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

М.ВЕНСЛАВОЎСКІ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/