Шануюць народныя традыцыі



Заўсёды цікава калядуюць у вёсцы Студзераўшчына Войневіцкага сельсавета, бо тут ёсць адзін
са старэйшых у раёне фальклорных гуртоў.

Гэты калектыў славіцца спявачкамі, дасканалым веданнем народных традыцый. Адметна, што тут існуе і дзіцячы фальклорны гурт: дзяўчынкі пераймаюць ад матуляў і бабуляў майстэрства народных спеваў, вывучаюць традыцыі і абрады.

Вось і сёлета жыхары Студзераўшчыны атрымалі шмат зычанняў ад калядоўшчыкаў. Дзіцячы фальклорны гурт "Званочкі", якім кіруе Аліна Міхайлаўна Мішчук, вадзіў па вёсцы "казу", насіў калядную зорку, і, пераапрануўшыся ў цыган, весяліў вяскоўцаў.

Калядаванне — з жартамі, песнямі, пажаданнямі шчасця, здароўя, дабрабыту на ўвесь год — наладзілі таксама работнікі клубаў і бібліятэкі ў Войневічах, Горцы.

Калядоўшчыкі наведалі не толькі вясковыя хаты, а і пабывалі ва ўстановах вёскі Войневічы, дзе іх сустракалі з добрымі ўсмешкамі і шчодрымі дарункамі.

У гарпасёлку Казлоўшчына па вуліцах таксама прайшліся пераапранутыя ў калядных персанажаў работнікі мясцовага Дома культуры і іх памочнікі. У кожнай арганізацыі, у кожным доме, дзе былі адчынены дзверы, прагучалі вясёлыя песні, шчодрыя пажаданні міру, дабра, любові.

Падрыхтавала да друку I. ІВАНАВА.

_____________________________________________________________________________________________________
Когда наступает лето, мы не можем дождаться, когда же отправимся на пляж. Но порой жаркие летние деньки нам может испортить нежелательная растительность на нашем теле. Хорошо, что есть лазерная эпиляция! Вы надолго, а в некоторых случаях и навсегда, сможете избавиться от надоевших волосков и наслаждаться восхищенными взглядами.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/