Шахматы. Чэмпіянат раена



Дуэт лідараў чэмпіянату раёна па шахматах у складзе Андрэя Ранцэвіча і Андрэя Лявончыка адрываецца ад пагоні.

Доўжыцца раённае шахматнае першынство. На старце турніра лідарства захапіў Андрэй Ранцэвіч.

Пасля чатырох тураў яго дагнаў Андрэй Лявончык. У пагоню за дуэтам лідараў, адстаючы на палову ачка, выправіўся таксама дуэт — Яўген Кананкоў і Аляксандр Масляк. Далей — шахматны пелатон з адставаннем на ачко-паўтара ачка і жаданнем кампенсаваць не самы ўдалы старт.

У пятым туры абодва лідары выйгралі свае мікраматчы: Андрэй Ранцэвіч — у Вячаслава Гайдука, Андрэй Лявончык — у Аляксандра Масляка. Лідарскі дуэт павялічыў адрыў ад дуэта бліжэйшай пагоні.

Пасля шостага, сёмага і восьмага тураў самую пагоню дагнаў пелатон — Аляксей Гульнік, Віктар Урбановіч, Сяргей Калодка, Вячаслаў Гайдук. Праз гэта абвастрылася барацьба за трэцяе прызавое месца і за пяцёрку.

Але і двум лідарам чэмпіёнскай гонкі не варта моцна расслабляцца, хто-небудзь з пелатона рэзкім фінішным спуртам можа дастаць. Акрамя таго, на кану самая важкая ўзнагарода першынства — чэмпіёнскі тытул.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ, старшыня раённай федэрацыі шахмат і шашак.
Б. ВАРНА, карэспандэнт газеты.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/