СЕЗОН РЫБАЛКІ З ЛЁДУ



Паважаныя рыбаловы! Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у сувязі з набліжэннем сезона рыбалкі з лёду, нагадвае вам аб забаронах і абмежаваннях на дадзены перыяд згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў нашай краіне.

Дазволена лоўля ў рыбалоўных угоддзях, за выключэннем рыбалоўных угоддзяў, перададзеных у арэнду, на якіх арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, не больш за 5 кілаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбы, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кілаграмаў, або адной рыбы, вага якой перавышае 5 кілаграмаў.

Забаронена:

  • лоўля наліма звычайнага з 25 снежня па 28 лютага;
  • лоўля рака вузкапалага з 15 кастрычніка па 15 ліпеня;
  • лоўля рыбы з прымяненнем на прыладах рыбалоўства двайных і трайных кручкоў без блясны, натуральнай або штучнай прынады;
  • з адначасовым выкарыстаннем аднаго або розных відаў прыладаў рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў больш за 10 штук. На вадаёмах, якія прапануюцца для інтэнсіўных відаў лоўлі, дазволена выкарыстанне да 20 штук на рыбалова, пры гэтым рыбалоў павінен з'яўляцца членам рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў". На тэрыторыі адказнасці Слонімскай МРІ -- Дзятлаўскі раён: азёры Дзям’янаўцы, Вялікае Цэхавое, пруд Плехава; Зэльвенскі раён: Зэльвенскае вадасховішча;
  • з выкарыстаннем жарліц ("кружкоў", "ставак", "калабашак") без указання на іх прозвішча, ініцыялаў і адраса ўладальніка;
  • з пакіданнем вызначаных прыладаў рыбалоўства без нагляду. У выпадку выяўлення безнаглядных прыладаў рыбалоўства яны прызнаюцца безгаспадарнымі (браканьерскімі) прыладамі рыбалоўства і канфіскуюцца органамі рыбалоўнага кантролю;
  • адабранне грамадзянамі выяўленых імі ў рыбалоўных угоддзях промыславых прыладаў рыбалоўства, прыладаў рыбалоўства, забароненых да прымянення пры аматарскім рыбалоўстве, і рыбы, вылаўленай гэтымі прыладамі рыбалоўства;
  • у выпадку ўзнікнення ў рыбалоўных угоддзях заморных з'яваў, пацверджаных дадзенымі гідрахімічных даследаванняў, што праводзяцца атэставанымі лабараторыямі, па рашэнні Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вылаў рыбы можа быць дазволены: мясцовым выканаўчым і распарадчым органам або ўпаўнаважаным імі юрыдычным асобам у рыбалоўных угоддзях, якія састаўляюць фонд запасу рыбалоўных угоддзяў грамадзянам без прытрымлівання промыславай меры і (або) нормы вылаву рыбы;
  • знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на тэрыторыі каля іх на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства і (або) рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў дадзены час забаронена або вага якой перавышае нормы, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай;
  • стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палосаў водных аб'ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб'екта, за выключэннем спецыяльна адведзеных у вызначаным парадку месцаў для стаянак;
  • уезд на водныя аб'екты, пакрытыя лёдам (акрамя арганізаваных пераправаў), і перасоўванне па іх механічных транспартных сродкаў, за выключэннем механічных транспартных сродкаў органаў дзяржаўнага рыбалоўнага кантролю, карыстальнікаў і арандатараў рыбалоўных угоддзяў.

Звяртаем вашу ўвагу на павышаную небяспеку, якой вы сябе падвяргаеце, калі выходзіце на вельмі тонкі лёд: не выходзьце на лёд адны, вазьміце за правіла пры выхадзе на першы або падталы лёд мець з сабой пешню і 10-15 метраў моцнага шнура, які дапаможа дастаць таго, хто трапіў у бяду. Будзьце ўважлівыя -- вас чакаюць дома.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/