САНІТАРНЫЯ ПРАВІЛЫ ДЛЯ ЦЫРУЛЬНЯЎ



Наведваючы цырульню, кожны хоча атрымаць станоўчыя эмоцыі і ўнесці што-небудзь новае ў свой вобраз. Аднак наведвальніку цырульні варта ведаць і некаторыя моманты, якія датычацца яго здароўя.

Па-першае, звярнуць увагу на тое, якім чынам апрацоўваюцца інструменты цырульніка. Кожнае працоўнае месца цырульніка і майстра па манікюры павінна быць забяспечана не менш як трыма наборамі інструментаў. Апрацаваныя інструменты павінны захоўвацца ў ёмістасцях з накрыўкамі, якія забяспечваюць ахову ад магчымага забруджвання.

Пры аказанні паслугаў павінна выкарыстоўвацца толькі індывідуальная для кожнага кліента бялізна або аднаразовыя ручнікі.

Не варта абмінаць увагай і такую важную інфармацыю, як тэрміны годнасці парфюмерна-касметычных сродкаў і наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць іх бяспечнасць.

Важны момант — захаванне майстрамі асабістай гігіены: мыццё рук пасля стрыжкі кожнага кліента, чыстая рабочая вопратка і зменны абутак, а таксама наяўнасць даведкі аб своечасова пройдзеным медыцынскім аглядзе.

Санітарны стан цырульні— таксама адзін з паказчыкаў адказнага стаўлення з боку яе ўладальніка да кліентаў.

Нагляд за выкананнем санітарных патрабаванняў у цырульнях здзяйсняецца ў час праверак спецыялістамі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. За прайшоўшы перыяд 2014 года былі правераны 10 цырульняў, у 7 выяўлены парушэнні санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты адказныя асобы.

Л. ЛАЗОЎСКАЯ, загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела райЦГЭ
Л. ГЛУБОКАЯ, памочнік доктара-гігіеніста

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/