САКРЭТ ШАКАЛАДУ



Еўрапейцы адкрылі “шакаладнае дрэва” ў першай палове XVI стагоддзя.

У трапічных лясах Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі расце невялікае прыгожае дрэва з бліскучым лісцем. Гэтае дрэва цвіце жоўтымі кветкамі і пладаносіць круглы год. Але дарэмна шукаць кветкі на галінках дрэва – яны сядзяць адразу на кары ствала! Са ствала звісаюць і жоўтыя даўгаватыя плады, падобныя на рабрыстыя агуркі. Яны дасягаюць 30 сантыметраў у даўжыню, 10-12 сантыметраў у дыяметры і важаць ад 300 да 600 грамаў. З аднаго дрэва знімаюць ад 50 да 120 пладоў.

Старажытныя ацтэкі, якія жылі тады на тэрыторыі цяперашняй Мексікі, рыхтавалі з пладоў гэтага дрэва своеасаблівы востры напой пад назвай чокоатль, што значыць “горкая вада”.

Цікавая ацтэкская легенда пра дрэва какавы.

Жыў у далёкія часы чараўнік садоўнік Кветцалькоатль, у якога быў выдатны сад. Сярод іншых дрэў расло ў гэтым садзе і “шакаладнае дрэва”, з пладоў якога людзі рыхтавалі “чокоатль“. Але тут адбылася непрыемнасць. Кветцалькоатля ахапіла ганарыстасць, і ён уявіў сябе несмяротным, за што быў пакараны багамі – пазбаўлены розуму. Вар’яцкі садоўнік разбурыў сад, засталося толькі адно дрэва – дрэва какавы, застаўшыся, такім чынам, на зямлі адзіным прадстаўніком чароўных дрэў! Чокоатль ацтэкі рыхтавалі наступным чынам: у гарачай вадзе разводзілі расцёртыя бабы какавы і дадавалі ў гэту вадкасць перац і ваніль. Для цара Мантэсумы, кажуць, рыхтавалі напой па іншай “рэцэптуры”: смажаныя бабы какавы расціралі разам з зернямі маладой кукурузы, да гэтай сумесі дадавалі мёд і ўвараны салодкі сок агавы, затым усё разам змешвалі з ваніллю. Гэты напой Мантэсума піў толькі з залатога кубка.

Нягледзячы на горкі смак, шакалад выклікаў вялікае ўражанне ў іспанскіх заваёўнікаў – канкістадораў. Іх правадыр Фернанда Картэс пісаў іспанскаму каралю: “Аднаго кубка гэтага каштоўнага напоя дастаткова, каб падтрымліваць чалавека зусім бадзёрым на працягу цэлага дня ў паходзе”.

Насенне какавы сталі вывозіць у Іспанію, дзе былі заснаваны першыя фабрыкі для вырабу шакаладу і какавы. Праз некалькі дзесяцігоддзяў пра какаву даведаліся і ў Францыі. Але і там да сярэдзіны XVII стагоддзя ніхто, акрамя каралевы, не піў шакаладу. Толькі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя напой атрымаў шырокае распаўсюджанне.

Шакалад – высокакаларыйны і спажыўны прадукт. Яго з вялікім задавальненнем ядуць і пажылыя, і дзеці.

Як жа гатуюць шакалад? Бабы какавы здрабняюць, а затым размолваюць на жорнах у вадкую масу – цёртую какаву. Цёртую какаву змешваюць затым з маслам какавы, цукровай пудрай (у суадносінах 2:1).

Дадаюць трохі ваніліну, затым што-небудзь з дадатковых інгрэдыентаў – малако, арэхі, каву, фруктова-ягадныя начынкі – і ператвараюць усю гэту масу ў шакалад.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Комментарии

брет

да вы сумма там посходили я ищю уже 2 часа тупую легенду! А не как не могу найти вы меня дастали. Сделайте пожалуйста нормальный расширеный интернет.

просто супер

Я только начила писать и сразу оно у меня выскачило. Классная легенда! Спосибо разроботчикам.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/