Рыбалка па правілах



У сувязі з заканчэннем штогадовай вясновай забароны на лоўлю рыбы ў інспекцыю паступаюць пытанні ад рыбаловаў-аматараў аб прававых аспектах арганізацыі рыбалоўства інтэнсіўнымі метадамі лоўлі.

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў фондзе рыбалоўных угоддзяў можа арганізоўвацца аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі метадамі лоўлі рыбы ў светлы час сутак.

Да інтэнсіўных метадаў лоўлі рыбы ад-носяцца:
- лоўля рыбы з выкарыстаннем прыладаў аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 11 да 20 штук на рыбалова;
- лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі;
- падводнае паляванне.

Аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі лоўлі рыбы арганізуецца:
- бясплатна ў фондзе запаса рыбалоўных угоддзяў - па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненым з тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы не пазней за 5 дзён да ўступлення ў сілу дадзенага рашэння паведамляюць аб гэтым у Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і друкуюць у сродках масавай інфармацыі. У паведамленні павінны быць указаны канкрэтныя месцы і тэрміны ажыццяўлення аматарскага рыбалоўства інтэнсіўнымі метадамі. Права на аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі метадамі лоўлі рыбы ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў маюць рыбаловы, якія з'яўляюцца членамі рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў";
- за плату ў фондзе рыбалоўных угоддзяў, прадастаўленых у арэнду для вядзення рыбапоўнай гаспадаркі,— арэндатарамі рыбалоўных угоддзяў. Рыбаловам, якія ажыццяўляюць аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі метадамі лоўлі рыбы ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў, дазваляецца вылаў рыбы не больш за пяць кілаграмаў на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбы, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме не будзе больш за 5 кг, ці адной рыбы, вага якой больш за 5 кг.

Вадаёмы, на якіх дазволена аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі метадамі ў светлы час сутак, у зоне адказнасці Слонімскай міжраённай інспекцыі:
- па Дзятлаўскім раёне — участак р. Моўчадзь ад в. Дварэц да п. Гезгалы; участак р. Шчара ад в. Пархуты да в. М. Воля; участак р. Неман ад в. Шаршні да в. Байдары; возера Вялікае Цехавое; вадасховішча Навасёлкаўскае; вадаём Плехава (усе віды інтэнсіўнай лоўлі);
- па Слонімскім раёне — вадасховішча Альберцінскае, возера Бяздоннае (з прымяненнем прыладаў аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў да 20 шт. на рыбалова), участак р. Шчара ад в. Вялікія Шылавічы да в. Сценевічы (падводнае паляванне).

Звяртаем вашу ўвагу: з 1 чэрвеня па 1 ліпеня забаронена лоўля сома звычайнага, і працягваецца да 15 ліпеня забарона на лоўлю рака вузкапалага.

У сувязі з фактамі парушэння Правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі, палявання і рыбалкі, з мэтаю хуткага і аператыўнага рэагавання па затрыманні правапарушальнікаў у Слонімскай інспекцыі кругласучна працуе тэлефон "гарачай лініі" (8-01562) 2-48-64, па якім можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёл, якія адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслін, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны. Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай МРІ АЖ і РС.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/