Нельга жыць толькі шэрым,
I без веры не жыць.
Час грукоча у дзверы,
Што душа аж дрыжыць.
Апавіты дзён пасам, -
Так, нібы немаўля,
Калі ўздумаеш часам:
Гэта я ці не я.
Хоць балюча, не плачу:
Без крупінкі трывог
Да бацькоўскае хаты
Значу рысы дарог.
Каб душою прынікнуць,
Заглушыць яе стогн
I жыццю гулка крыкнуць:
Пачакай! - наўздагон.
I ў хвіліны прызнання
Аб мінулых гадах
Адшукаць там адхланне,
Змогшы сум, змогшы страх.
_____________________________________________________________________________________________________
Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/