Родныя дзеці прыёмнай сям'і



У нашай рубрыцы "Неверагодна, але факт" мы будзем расказваць аб рэчах, якія існуюць насуперак традыцыйнаму меркаванню. Большасць з іх будуць насіць юмарыстычны характар, але ў першым нумары мы рашылі закрануць сур ёзную і важную тзму.

У гераіні гэтага аповеду няма родных бацькоў, яна выхоўваецца ў прыёмнай сям'і. Тым не менш, нягледзячы на такія акалічнасці лёсу, гэтая 14-гадовая дзяўчына не адчайваецца, не скардзіцца на жыццё. Яна цікавіцца вучобай, займаецца ў эстрадна-тэатральнай студыі "Дасканалы свет", марыць стаць юрыстам-палітолагам. Усё гэта — пра Карыну Асіпук.

— Мне ўсё падабаецца, — адзначае яна. — Сваю сям'ю я лічу хутчэй роднай, чым прыёмнай. Мы згуртаваныя, стараемся дапамагаць адзін аднаму. А яшчэ наша сям'я — вельмі вялікая. Нават пальцаў на руках не хопіць, каб усіх пералічыць.

— Карына, а ты здзіўляеш маму якімі-небудзь прыемнымі сюрпрызамі?
— Перш-наперш я стараюся яе не засмучаць, маме і так нялёгка нас выхоўваць. Таксама імкнуся добра вучыцца, дапамагаю па дому, стараюся радаваць сваімі творчымі поспехамі. Уся сям'я заўсёды падтрымлівае мяне ў час пастановак, у якіх я прымаю ўдзел. У вогуле, я стараюся рабіць усё магчымае, каб мая сям'я ганарылася мною.

— А як ты адпачываеш, праводзіш свае летнія канікулы?
— Як і ўсе падлеткі майго ўзросту, я гуляю з сяброўкамі, дапамагаю бацькам, даглядаю за малодшымі братамі і сёстрамі. Часам мы выязджаем з сям'ёй на адпачынак у Германію. Мне там вельмі падабаецца. Адтуль мы прывозім з сабой шмат фотаздымкаў, уражанняў і зарад станоўчых эмоцый на ўвесь год.

— Карына, чаго ты пажадаеш сваёй сям і?
— Моцнага здароўя, як мага больш нагодаў для радасці, доўгіх гадоў жыцця. I яшчэ, карыстаючыся выпадкам, хачу сказаць, што я іх вельмі люблю.

Н.БАКЛУШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/