Рэцэпт сямейнага шчасця



Цяжкасці ў сям'і з'яўляюцца вялікім выпрабаваннем у жыцці. Калі шлюб няўдалы, то нават поспех у працы не прыносіць радасці. Часта праблемы ў адносінах з роднымі забіраюць усе сілы і перашкаджаюць дасягненню вызначанай мэты. Нездарма ж у песні, якую выконвае Ларыса Доліна, гучаць словы: "Главней всего погода в доме..." Ці існуе рэцэпт сямейнага шчасця?

Можна пражыць доўгае жыццё або адкрыць любы падручнік, зайсці ў інтэрнэт, каб адказаць на гэта пытанне. На жаль, агульнага рэцэпту не існуе. У кожнага ён будзе асабісты. Таму я вырашыла запытаць у людзей розных прафесій, узростаў і сацыяльных груповак, што з'яўляецца складаючым шчаслівага сямейнага жыцця?

Алена Віктараўна Даргевіч, педагог сацыяльна-псіхалагічнага цэнтра г. Дзятлава:

— Калі мужчына і жанчына вырашылі стварыць сям'ю і жыць доўга і шчасліва, то яны павінны быць настроены на супрацоўніцтва. Першы вораг на шляху да шчаслівай сям'і - гэта эгаізм. 3 ім патрэбна актыўна змагацца. Не бойцеся ахвяраваць сабою дзеля сваіх каханых. Галоўная ўмова - не чакаць нічога узамен.

Чым менш прэтэнзій мы прад'яўляем свайму выбранніку, тым мацнейшае наша каханне да яго. Уменне выбачаць - яшчэ адна ўмова, ад якой залежыць шчаслівы шлюб. Час ад часу ў сям'і здараюцца дробныя бытавыя сваркі альбо буйныя скандалы, крыўда, недавер. Навучыцеся дараваць дарагому вам чалавеку. I памятайце, жанчына куды болей вопытны дыпламат у сямейных адносінах, чым мужчына.

Немалаважнымі атрыбутамі шчаслівага сямейнага жыцця з'яўляюцца давер, павага адзін да аднаго, цярпенне, праца над сабой. Кіруючы сваімі пачуццямі, вы заўсёды зможаце пачуць каханага чалавека і зразумець яго.

Калі вы вырашылі ўступіць у шлюб, то павінны прыкласці ўсе сілы, каб кожны член гэтай сям'і быў шчаслівы. Гэта вам па сілах, патрэбна толькі жаданне. Хачу адзначыць, што на базе нашага цэнтра створаны клуб "Маладая сям'я". Тут маладажоны могуць атрымаць кансультацыю па псіхалагічных, сацыяльных і прававых пытаннях, муж і жонка не толькі дзеляцца сямейнымі праблемамі, але і сумесна са спецыялістамі вызначаюць для сябе найбольш аптымальныя спосабы іх вырашэння дзеля захавання спрыяльнай атмасферы ў сям'і.

Мікалай Пінчук, Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель прыходу храма Прэабражэння Гасподня г. Дзятлава:

— Напачатку дарэчы ўспомніць цудоўнае выслоўе: "Шлюбы здзяйсняюцца на нябёсах". Праваслаўны шлюб - сакрамент, падзея, якая належыць да духоўнай рэальнасці. Сакрамент шлюбу немагчымы па-за сценамі Царквы. Толькі яе члены могуць быць злучаны ў новую малую Царкву, якую мы, багасловы, часта называем хрысціянскай сям'ёй. Шлюб мае месца толькі там, дзе ёсць гатоўнасць да подзвігу самаадданага кахання і гатоўнасць аддаць сябе адзін аднаму да канца, навечна. Толькі такое каханне прызнае Царква сапраўдным. Існуе адна вельмі важная дэталь, якую сёння часта не заўважаюць, - гэта ўзаемаразуменне і павага адзін да аднаго.

Менавіта гэтыя ўменні і з'яўляюцца пачаткам шчаслівага сямейнага жыцця. Калі мужчына і жанчына будуць ісці да гэтага, то ў сям'і будзе панаваць мір і згода, а там, дзе ёсць гэтыя паняцці, - ёсць Бог і Божая міласць. Трэба памятаць, што Бог падараваў нам жыццё, каб жыць не для сябе, а для другіх. У многіх ёсць памылковыя ўяўленні аб сямейным жыцці, чаго абавязкова трэба пазбаўляцца. Для стварэння сям'і патрэбна падрыхтоўка. Варта набыць некаторыя веды, перш чым уступаць у шлюб.

Поспех у сямейным жыцці залежыць ад тага, што чалавек чакаў ад шлюбу, як быў да яго падрыхтаваны, наколькі пра-вільна выбраў спадарожніка і вёў сябе ў пер-шыя дні сямейнага жыцця. Калі спадарожні-кам у кожнай сям'і будзе малітва, калі кожны яе член будзе душой і сэрцам імкнуцца да Бога -вось тады сям'я сапраўды будзе шчаслівай.

Святлана Уладзіміраўна Мазырка, педагог Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў:

— Ужо сорак гадоў мы з маім мужам Дзмітрыем Іванавічам вядзём свой сямейны карабель. Трэба сказаць, што за гэты час мы разам змаглі прайсці многае. Не заўсёды было ўсё гладка, але мы шукалі падтрымку адзін у аднаго. Цвёрдымі, рашучымі крокамі ішлі ў шчаслівую будучыню... I вось, мы тут. Маем дзвюх цудоўных дачок, унукаў. Разам з мужам мы змаглі пабудаваць шчаслівую сям'ю.

I для гэтага не трэба было шукаць нейкую формулу. Мы, нечакана для саміх сябе, стварылі яе. 3 кожным годам усе болей дзякуем лесу, што ён калісьці звёў нашы шляхі. I ўжо не ўяўляем жыцця адзін без аднаго. Спрыяльнай умовай для нас стала тое, што мы праз усё жыццё ідзём з адным агульным інтарэсам. Музыка — вось што так збліжала нас увесь гэты час. Я лічу, што для мужчыны і жанчыны вельмі важна мець нейкае агульнае захапленне.

Сям'я не можа быць шчаслівай без дзяцей. Я вельмі ганаруся сваімі дачушкамі. Хачу дабавіць, што ўжо некалькі пакаленняў у нашай сямі існуе добрая традыцыя - дзеці заўсёды павінны дапамагаць тату і матулі. Гэта таксама вельмі важна для шчаслівага сямейнага жыцця.

Я мяркую, што калі дзеці імкнуцца на радзіму, у родную хату, то сям'я шчаслівая. Для тага, каб пабудаваць шчаслівую сям'ю, патрэбна ўмець саступаць адзін аднаму. Я з мужам заўсёды вырашаю ўсе праблемы агульнымі намаганнямі. У сям'і не павінен быць матрыярхат або патрыярхат. Патрэбна, каб было раўнапраўе. Немалаважнымі з'яўляюцца каханне, давер, бескарыслівасць, пачуццё доўгу, павага.

Валерый Макарчык, доктар-псіхолаг Дзятлаўскай раённай бальніцы:

— Я жанаты толькі тры месяцы, а такое пачуццё, што ўжо вельмі даўно. Так мы з жонкай Наталляй утульна адчуваем сябе, што не верыцца да цяперашняга часу, што нам некалі пашанцавала сустрэцца. Магу сказаць дакладна, што для шчаслівага сямейнага жыцця неабходна цярпенне, узаемапавага, разуменне, каханне і давер.

Безумоўна, у нас, як і ў любой сям'і, не заўсёды ўсё гладка, але мы імкнёмся ісці адзін аднаму на ўступкі. Я лічу, што на працэнтаў шэсцьдзесят сямейнае шчасце залежыць ад жанчыны (па жыцці яна павінна быць больш хітрай). Вельмі важна не быць эгаістычнай натурай. 3 тага моманту, як мужчына з жанчынай вырашылі звязаць свае жыццё, знікае ўласнае "Я", а застаецца толькі агульнае "Мы".

Я ведаю, што ад непрыемнага асадку пасля сваркі ёсць адзін медыкамент - гэта пяшчота. Таму, калі здарылася нешта непрыемнае, падыдзіце да дарагога вам чалавека, абдыміце яго і пяшчотна скажыце, як вы яго кахаеце.

Алена Свіб, студэнтка, не замужам:

— Зразумела, што сям'ю будуюць два чалавекі. Менавіта ад іх залежыць далейшы лес сумеснага жыцця. Я лічу, што ў стасунках паміж мужчынам і жанчынай галоўным з'яўляецца умение дарыць пяшчоту і нічога не прасіць узамен. Калі кахаеш чалавека, то зможаш пагадзіцца з любым стылем яго жыцця. Перастаеш звяртаць увагу на некаторыя недахопы ў характеры.

Немалаважным з'яўляецца ўменне саступаць, прызнаваць свае памылкі, прыслухоўвацца адзін да аднаго. Ды і, увогуле, у кожнай жанчыны існуе свой маленькі сакрэт. Галоўнае - уменне яго прымяніць у патрэбны час.

Р. S. Калі, выслухаўшы гэтыя адказы, кожны з вас узяў нешта для сябе і пайшоў рабіць сваю сям'ю яшчэ больш шчаслівай, то мае старанні не дарэмныя. I гэта радуе. Людзі, гаварыце адзін аднаму шчырыя, пяшчотныя словы. 3 іх дапамогай можна пазбегнуць многіх непрыемных сітуацый у сям'і, прадухіліць драмы і трагедыі, зрабіць жыццё больш светлым і прыгожым. I памятайце, якія б цяжкасці не ўзнікалі - яны нішто ў параўнанні з такім трывалым сямейным шчасцем, якое ні за якія грошы не купіш.

Н. СІНЯК, студэнтка ГрДУ імя Я. Купалы

_____________________________________________________________________________________________________
Как часто беременность застает врасплох. Поэтому и подготовиться морально к этому грандиозному событию никак не успеваешь. Сразу возникает ного вопросов и опасений. Но можно узнать как обычно протекают беременность и роды на специальном сайте, чтобы зря не волноваться. К тому сейчас любые волнения следует сократить.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/