Рэклама турыстычнага маршруту



У школах Дзятлаўскага раёна праходзіў раённы конкурс на лепшы рэкламны маршрут турыстычнага пахода "Малое кальцо Дзятлаўшчыны".

Да прапанаванага задания школьнікі падышлі творча, стараліся крэатыўна представіць свой турыстычны праект. Лепшым з іх прызнаны турыстычны маршрут гімназіі №1 (гімназісты прапанавалі нават два праекты).

Другое месца між сабой раздзялілі СШ №3 г. Дзятлава і Раготнаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа. Трэцяе месца заняў Рудаяварскі дзіцячы сад-сярэдняя школа.

На гэтым конкурс не завяршыўся. Другая, практычная яго частка адбудзецца летам, якое з'яўляецца найбольш спрыяльным часам для турыстычных паходаў.

А. ДУБРОЎСКАЯ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/