РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПРЫЁМНАГА АДДЗЯЛЕННЯ РАЙБАЛЬНІЦЫ ЗАВЕРШАНА



Пасля рэканструкцыі ў Дзятлаўскай раённай бальніцы адкрыта прыёмнае аддзяленне. Новы выгляд атрымаў таксама вестыбюль цэнтральнай установы аховы здароўя і размешчаны тут кафетэрый.

Рэканструкцыя прыёмнага аддзялення пачалася ў лістападзе мінулага года. Вялася яна гаспадарчым спосабам. Дапамаглі адрамантаваць аддзяленне і надаць яму сучасны выгляд шэраг арганізацый раёна -- Дзятлаўская экспартна-сартавальная льнобаза, Дварэцкі льнозавод, Дзятлаўскае РУП ЖКГ, аздараўленчы цэнтр "Радон-Альфа", Дзятлаўская МПМК-147, "Дзятлаварамбуд" і упраўленне спецыяльных работ ААТ "Будкомплекс" г. Дзятлава, ТАА "Белтэрміз", ТАА "Геван", ТАА "Поспех", індывідуальныя прадпрымальнікі С. Верамейка, В. Верабей. Удзячнасць ім і кіраўніцтву Дзятлаўскага райвыканкама ў асобе яго старшыні І. Крахмальчыка прагучала ў час урачыстага адкрыцця прыёмнага аддзялення ад галоўнага доктара раённай бальніцы В. Кароткага. Словы падзякі на адрас І. Крахмальчыка, тых, хто прымаў удзел у рэканструкцыі, выказаў калектыў прыёмнага аддзялення. У сваю чаргу старшыня райвыканкама пажадаў яму плённа працаваць на ніве аховы здароўя людзей.

Асвяціў адноўленае прыёмнае аддзяленне Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй М. Пінчук. У падарунак медыцынскаму персаналу аддзялення ён перадаў ікону свяціцеля Мікалая, пажадаў, каб дапамога гэтага ўгодніка Божага заўжды была побач.

Пасля рэканструкцыі прыёмнае аддзяленне сапраўды атрымала сучасны выгляд, стала прасторным і светлым. Тут ёсць асобныя кабінеты для медыцынскага персаналу, кабінет дзяжурнага доктара, кабінет прыёму пацыентаў, перавязачны і працэдурны кабінеты, кабінет для медыцынскага асведчання на алкаголь, дыягнастычныя палаты. У іх некаторы час будуць знаходзіцца хворыя з не ўдакладненым дыягназам. З'явіліся ў аддзяленні і новыя інфармацыйныя стэнды. Адным словам, аддзяленне зроблена згодна з сучаснымі патрабаваннямі.

У новых умовах будзе камфортней працаваць калектыву аддзялення -- гэта чатыры медыцынскія сястры і чатыры санітаркі. Узначальвае калектыў старшая медыцынская сястра І. Абухава.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Комментарии

А как было

А как было холодна так и осталось

В холоде лучше

В холоде лучше сохраняешься?

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/