РЭЙД-ПРАВЕРКА НА ВАДАЁМАХ



Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, з 1 красавіка да 30 мая забараняецца лоўля ўсіх відаў рыбы, за выключэннем аматарскага рыбалоўства. Лоўля рыбы з заходам у ваду кваліфікуецца як парушэнне дзеючых Правілаў і караецца згодна з заканадаўствам. Таксама з 1 красавіка забаронена лоўля рыбы з лёду.

8 красавіка раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённым таварыствам ратавання на водах, рэдакцыяй раённай газеты была праведзена чарговая рэйд-праверка водных аб’ектаў раёна. Былі правераны вадаёмы ў г. п. Наваельня, в. Таркачы, Марозавічы, санаторыя “Радон”, п. Гезгалы.

На вадаёме п. Гезгалы былі затрыманы два грамадзяніны, якія лавілі рыбу з лёду. За дадзенае парушэнне на грамадзян складзены пратакол з накладаннем штрафу.

Памятайце, што парушэнне Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства караецца штрафам у памеры да 50 базавых велічыняў з канфіскацыяй прыладаў здабычы рыбы ці іншых водных жывёлаў і прадметаў.

Не парушайце патрабаванні прыродаахоўнага заканадаўства.

А. КУДЗІНАЎ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/