РЭАЛІ3ОЎВАЕМ МАРЫ ДЗЯЦЕЙ I СПАДЗЯВАННІ БАЦЬКОЎ



Звяртаемся да бацькоў навучэнцаў 4-ых класаў. У вашых дзяцей не за гарамі развітанне з пачатковай школай. Аб складанасці і значнасці перыяду адаптацыі пяцікласнікаў да навучання ў сярэдняй школе напісана нямала. У сучасных умовах варыятыўнай адукацыі гэтае пытанне асабліва актуальнае.

5 клас — гэта пераход з пачатковай школы ў сярэднюю. 3-за змены структуры і зместу навучання ў дзяцей адбываюцца змены псіхалагічнага і вучэбнага характару. Мяняецца сацыяльнае акружэнне (новыя настаўнікі, дадаюцца новыя вучні і предметы) і сістэма дзеЙнасці. Навучэнец аказваецца ў новай сітуацыі, якая выклікае трывожнасць. Школьнікі ў гэты перыяд адчуваюць эмацыянальны дыскамфорт з-за няведання новых патрабаванняў педагогаў, асаблівасцяў навучання.

Такі стан можа прывесці да школьнай дэзадаптацыі. Таму мэта адаптацыйнага перыяду - дапамагчы навучэнцам плаўна і паступова перайсці з пачатковай школы ў сярэднюю, а пераходны перыяд зрабіць здароўезберагальным. Вялікую дапамогу дзецям могуць аказаць бацькі, для якіх гэта таксама новы "віток" дзейнасці. Яны могуць дапамагчы зняць напружанне ў рабоце з індывідуальнымі складанасцямі дзіцяці, стварыць у класе атмасферу ўзаемападтрымкі, узаемаразумення, арганізаваць адпачынак: і пазакласныя мерапрыемствы, дапамагчы свайму дзіцяці пераадолець гэты нялёгкі, але яшчэ не самы складаны перыяд у жыцці. Рэзкае зніжэнне паспяховасці навучэнцаў 5-ых класаў застаецца актуальнай праблемай. Паспяховыя ў вучобе дзеці, пераступіўшы парог сярэдняга школьнага звяна, могуць аказацца сярод навучэнцаў, якія адстаюць.

Як гэтага пазбегнуць і дапамагчы школьнікам, якія ўступілі ў складаны падлеткавы ўзрост, захаваць і развіць свой творчы патэнцыял? Неабходна своечасовая дапамога настаўнікаў, класнага кіраўніка, бацькоў. Малодшы школьнік, які прывьік да аднаго настаўніка, яго манеры працаваць і патрабаванняў, сутыкаецца з такой колькасцю выкладчыкаў, з такой розніцай патрабаванняў і разнастайнасцю метадаў работы, што не мае сілаў прыстасавацца да іх адразу. На перабудову неабходны час, а ў сярэдняй школе - праграма. Настаўніку няма калі ўнікаць у псіхалагічныя праблемы, няма навучальнага часу.

Яшчэ адна прычына зніжэння паспяховасці - патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў, якія павінны быць у школьнікаў на момант выпуску з пачатковай школы. Яны абсалютна не адпавядаюць таму набору ведаў, уменняў, навыкаў, якія павінны быць у навучэнцаў на момант прыходу ў сярэдняе звяно.

Гэтую праблему мы спрабуем вырашаць шляхам арганізацыі для дзяцей заняткаў з высокакваліфікаванымі і вопытнымі педагогамі гімназіі. 3 14 сакавіка пачынаюць работу курсы па падрыхтоўцы навучэнцаў пачатковай школы да пераходу на навучанне на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі. На курсы запрашаюцца навучэнцы 4-ых класаў школ горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна. Заняткі будуць праходзіць па суботах. Адказы на хвалюючыя пытаны можна атрымаць па тэлефонах: 2-14-37, 2-26-39, на старонках гімназічнага сайта.

Гімназія - не будынак, не кабінет, не ўзорная нагляднасць. Гімназія - гэта ўзвышаны дух, мара, ідэя, якія захапляюць адразу некалькіх: настаўніка, дзіця, бацькоў. Наша ўстанова заклікана рэалізаваць мары дзяцей і спадзяванні бацькоў. А мы паспрабуем скаардынаваць дзейнасць усіх, ад каго залежыць поспех дзіцяці, яго шчасце і жаданне вучыцца.

Н. КЛІМЕЦ, намеснік дырзктара гімназіі №1 горада Дзятлава

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/