Разам - весялей



Дыскатэка пад такой назвай прайшла 6 верасня ў Дзятлаўскім кінатэатры "Спадарожнік". Яна была прымеркавана да дзесяцігоддзя ГА "БРСМ". Моладзь Дзятлаўшчыны святкавала першы юбілей арганізацыі весела і з размахам, а галоўнае — у коле сяброў, юных, ініцыятыўных, творчых.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні старэйшых класаў дзятлаўскіх школ і гімназіі, а таксама прадстаўнікі сельскіх школ. Дыскатэка доўжылася з 19.30 да 22.30 гадзін. У час яе выдатны настрой прысутным дарылі вядучыя Ніна Баклушына і Вікторыя Буй, работницы Дзятлаўскага дома культуры, дзіджэі Мікіта Дрозд і Рома Бычко, вучні 10 класа гімназіі №1 г. Дзятлава.

Праграма святочнага мерапрыемства была арганізавана так, каб саўнд-трэкі межаваліся з віншаваннямі гасцей, выступлениям! першага сакратара раённага камітэта Г А "БРСМ" Сяргея Валчкевіча, узнагароджваннямі лідараў і забаўляльна-гульнёвымі конкурсамі. Ужо пры ўваходзе ў залу, які, дарэчы, для ўдельнікаў мерапрыемства быў свабодным, школьнікі атрымлівалі білецікі імгненнай латарэі. Моладзь бавіла час актыўна і запамінальна.

3 дзесяцігоддзем стварэння арганізацыі прысутных павіншаваў начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце райвыканкама М. В. Мацюкевіч. Ён пажадаў моладзі Дзятлаўшчыны заўжды крочыць у нагў з часам, быць на перадавых пазіцыях, да любой справы падыходзіць адказна і творча, адным словам — быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.

Пра гісторыю стварэння "Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі", асноўныя накірункі дзейнасці арганізацыі ўдзельнікам свята яшчэ раз нагадаў Сяргей Валчкевіч, таксама ён расказаў пра дасягненні і поспехі моладзевага саюза. Актыўныя і ініцыятыўныя члены пярвічных арганізацый школ раёна, а гэта былі каля 40 юнакоў і дзяўчат, у скарбонцы якіх шэраг дасягненняў, атрымалі граматы і памятныя прызы ад раённага камітэта ГА "БРСМ", аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Узнагароджванне адбывалася па некалькіх намінацыях: "Лепшы вучань", "Лепшы спартсмен", "Моладзевыя та-ленты", "Лепшы актывіст".

Самыя кемлівыя ўдзельнікі свята мелі магчымасць выпрабаваць свае здольнасці ў конкурсе "Збяры пазл менш, чым за дзесяць хвілін", які праходзіў у фае кінатэатра. Лічба "дзесяць" тут была як сімвал першага юбілею. Такімі ж сімвалічнымі і патрыятычнымі былі малюнкі на пазлах — выявы гісторыка-культурных помнікаў Беларусі.

Тым часам у танцавальнай зале таксама не сумавалі. Тут былі падведзены вынікі фотаконкурсу "Лета-2012" з агульнай тэматыкай "занятасць моладзі ў вольны час — адпачынак, працоўная дзейнасць, турызм і іншае", на які работы дасылаліся загадзя. Прыемным сюрпрызам для фатографаў-пераможцаў сталі дысконтныя карткі ад фатографа-прафесіянала Юрыя Аблажэя.

Вядучыя прапаноўвалі моладзі разнастайныя займальныя конкурсы, пераможцы якіх атрымлівалі нестандартныя прызы. Былі разыграны падарункі ад спонсараў — прыватных прадпрымальнікаў раёна. Гэта сертыфікаты на набыццё тавару з 50% скідкай у магазіне Ігара Шышні "Точка", бясплатная стрыжка ў салоне-цырульні "Імідж", касметычныя наборы ад магазіна Міхаіла Буракова "Венера", мяккія цацкі ад Мікалая Хілевіча.

Большасць удзельнікаў свята вярталіся дамоў не з пустымі рукамі. Ну, і вядома ж, усе школьнікі атрымалі зарад бадзёрасці і выдатнага настрою, бо разам — весялей. Хто яшчэ не ў Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі — далучайцеся!

I. КАЎКЕЛЬ

_____________________________________________________________________________________________________
Важно не только вырастить богатый урожай, но и грамотно его хранить, чтобы не потерять большую часть и не понести существенных убытков. Качественное хранение зерна возможно только благодаря качественной таре. А вот какая тара лучше, мы вам расскажем и даже можем с вами подискутировать по этой теме.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/