"РАЗАМ СУПРАЦЬ НЕЛЕГАЛЬНАГА АЛКАГОЛЮ"



Агульнарэспубліканская прафілактычная акцыя з такой назвай праходзіла ў Беларусі з 14 па 25 мая 2013 года. Яе мэтамі былі: зніжэнне колькасці злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, зніжэнне смяротнасці ад алкагольнага атручвання.

Барацьба з п'янствам і алкагалізмам і мінімізацыя іх негатыўных наступстваў -- адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці органаў унутраных спраў. З мэтай супрацьдзеяння алкагалізацыі насельніцтва на заканадаўчым узроўні замацавана забарона на выраб і збыт самагону, распіцце алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскіх месцах.

Сёлета на тэрыторыі Дзятлаўшчыны з 26 да 24 зменшылася колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення і склала 36, 9% ад агульнай колькасці ўчыненых злачынстваў. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама канфіскавалі з незаконнага абароту 74 літры самагону, 239 літраў самагоннай брагі, 11 самагонных апаратаў.

Пры выяўленні такіх правапарушэнняў, міліцыя працуе ў цесным кантакце з насельніцтвам. Таму калі вам што-небудзь вядома пра незаконны выраб і збыт алкаголю, просім паведамляць аб гэтым па тэлефонах "Гарачай лініі": 2-13-34 -- у Дзятлаве; 8-0152-79-73-33 -- у Гродне.

А. ЖАЛНЕРЧЫК, начальнік аддзела ўнутраны спраў Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/