РАСКРЫТЫ САКРЭТ



Кампаніі “Кока-Кола” давялося раскрыць сакрэт саставу свайго вядомага напою. Аказваецца, газіроўка афарбавана харчовым фарбавальнікам, які выраблены з насякомых.

Гэта гісторыя цягнулася амаль тры гады. Кіраўнік Фонду святога Мікалая – свецкай арганізацыі з Турцыі – у судовым парадку патрабаваў ад кампаніі “Кока-Кола” раскрыць састаў яе напою, які традыцыйна лічыўся сакрэтным. Пра кампанію “Пэпсі-Кола”, якая канкурыравала з гэтай кампаніяй, хадзілі чуткі, што яе сакрэт ведаюць толькі два чалавекі ў кампаніі, прычым, кожны толькі палову тайны.

На самой справе ніякага сакрэту ўжо даўно няма, бо сучасныя прыборы фізіка-хімічнага аналізу за некалькі гадзін выдадуць любому, хто жадае, падрабязную табліцу рэчываў, якія ўваходзяць у састаў таго ці іншага прадукта.

На этыкетцы напою звычайна запісана, што ў састаў прадукту ўваходзіць цукар, фосфарная кіслата, кафеін, карамель, вуглекіслата і нейкі экстракт. Гэты экстракт і выклікаў падазрэнне ў істца, які аргументаваў сваё патрабаванне турэцкім законам аб абароне правоў спажыўцоў. А ў ім, як і ў нашым айчынным законе, прама ўказана, што спажывец мае права ведаць, чым яго кормяць.

І кампаніі давялося раскрыць свой сакрэт. У састаў экстракту, акрамя некаторых экзатычных раслінных маслаў, уваходзіць прыродны фарбавальнік кармін, які атрымліваюць з высушаных цельцаў насякомага кашаніль. Гэта насякомае жыве ў Арменіі, Азербайджане, Польшчы, але самы пладавіты і каштоўны кашаніль аблюбаваў мексіканскія кактусы.

Але ні туркам, ні іншым спажыўцам турбавацца не трэба. Кармін зусім бясшкодны і выкарыстоўваецца для афарбоўкі тканіны ўжо з біблейскіх часоў, а ў харчовай прамысловасці ўжо больш за 100 гадоў. Кармінам падфарбоўваюць не толькі газіроўку, але і розныя кандытарскія вырабы, некаторыя малочныя прадукты. Але для атрымання 1 г карміну знішчаюць вельмі шмат насякомых, і “зялёныя” пачалі ўжо заступацца за бедных казявак.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/