РАЁННАЯ ДОШКА ГОНАРУ - 2014



Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў народнай гаспадаркі па выніках работы за 2013 год і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:

  • Бургун Святланы Іванаўны – галоўнага бухгалтара СВК “Жукоўшчына”;
  • Вайціховіч Галіны Паўлаўны – загадчыцы малочнатаварнай фермы “Круцілавічы” СВК “Граніт-Агра”;
  • Даргевіча Віктара Леанідавіча – трактарыста-машыніста СВК “Русь-Агра”;
  • Дубовіка Аляксандра Міхайлавіча – дырэктара ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”;
  • Загдай Наталлі Віктараўны – прадаўца шостага разраду магазіна “Дом гандлю” г. Дзятлава Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;
  • Кажалы Леакадзіі Іванаўны – аператара машыннага даення малочнатаварнай фермы “Вензавец-1000” СВК “Вензавец”;
  • Калодкі Наталлі Яўгенаўны – галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта;
  • Куцко Алены Канстанцінаўны – доктара-тэрапеўта ўчастковага (загадчыцы тэрапеўтычнага кабінета) паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;
  • Кушаля Аляксандра Міхайлавіча – майстра дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №119 г. Дзятлава камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”;
  • Мішчук Аліны Міхайлаўны – кіраўніка народнага калектыву Студзераўшчынскага дома фальклору;
  • Мухі Дзмітрыя Станіслававіча – вадзіцеля СВК “Хвіневічы”;
  • Нікіпорчык Таццяны Сямёнаўны – дырэктара дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”;
  • Рагойжы Алены Пятроўны – галоўнага бухгалтара ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”;
  • Сямашкі Дзмітрыя Уладзіміравіча – наладчыка тэхналагічнага абсталявання ААТ “Дварэцкі льнозавод”;
  • Семянчук Галіны Анатольеўны – аператара машыннага даення малочнатаварнай фермы Ёцавічы СВК “Войневічы”;
  • Сокала Пятра Палікарпавіча – начальніка Дзятлаўскага раённага вузла электрычнай сувязі Гродзенскага філіяла раённага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлекам”;
  • Хілімончык Галіны Мікалаеўны – кіраўніка справамі Вензавецкага сельскага выканаўчага камітэта;
  • Юргеля Часлава Баляслававіча – вадзіцеля даччыннага прадпрыемства “Дзятлаўская МПМК-147”.

Сярод працоўных калектываў за дасягненні высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці занесці на раённую Дошку гонару:

  • Данілавіцкі сельскі выканаўчы камітэт;
  • сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Дварэц-Агра”;
  • працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод”;
  • калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Наваельнянская сярэдняя школа”.

А.КУДЗІНАЎ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/