РАЁННАЯ АКЦЫЯ ДА 70-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГІ



У раёне стартуе моладзевая акцыя па добраўпарадкаванні помнікаў, прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі "Шануем і помнім". Удзел у ёй прымуць навучэнцы ўстановаў адукацыі Дзятлаўшчыны. Школьнікі павінны будуць заняцца добраўпарадкаваннем, азеляненнем і аднаўленнем замацаваных за імі помнікаў. Свае карысныя справы яны змогуць адлюстраваць у фотасправаздачы, якую і ацэніць журы: помнк да пачатку работы, валанцёры за справай, тое, што атрымалася ў выніку.

Паралельна класнымі кіраўнікамі і калектывамі будзе весціся азнаямленчая работа: школьнікі з фотаапаратамі ў руках адправяцца на экскурсіі па помніках раёна, будуць вывучаць іх гісторыю, пісаць рэфераты. Як мяркуецца, вынікам гэтай працы стане стварэнне турыстычных маршрутаў.

Н. КАЛОДКА, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/