"П'ЯНЫ ЗА РУЛЁМ -- ПАТЭНЦЫЯЛЬНЫ ЗАБОЙЦА"



Пад такой назвай 29 сакавіка пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, скіраваны на прафілактыкупарушэнняў -- кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.

Алкаголь -- галоўны вораг бяспекі дарожнага руху. Нават нязначныя дозы спіртнога адмоўна ўздзейнічаюць на мозг вадзіцеля: пагаршаецца ўспрыняцце дарожнай абстаноўкі, рэльефу, скажаецца адлегласць да аб'ектаў, значна павялічваецца час рэакцыі, асабліва ў пачынаючых вадзіцеляў. Усё гэта перашкаджае адэкватна адрэагаваць у экстранай сітуацыі.

Спіртное выклікае стомленасць, пагаршэнне каардынацыі рухаў. Акрамя таго, у п'янага вадзіцеля знікае пачуццё самазахавання: ён становіцца агрэсіўны, не заўважае небяспекі, не кантралюе сваіх учынкаў. У такім стане чалавек схільны перавышаць хуткасць, выконваць рызыкоўныя манёўры, ігнараваць сігналы светлафора, патрабаванні дарожных знакаў і разметкі. Ён можа не заўважыць пешаходаў, стаць віноўнікам гібелі людзей.

Заканадаўства забараняе кіраваць аўтамабілем у п'яным выглядзе. За парушэнне прадугледжаны штраф ад 15 да 35 базавых велічыняў з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на 3 гады. Калі ж парушальнік не мае вадзіцельскага пасведчання, штраф складзе ад 25 да 45 базавых велічыняў. Паўторнае аналагічнае парушэнне, учыненае на працягу года, будзе пагражаць крымінальнай адказнасцю.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/