ПРЫЗЫЎ-2012



У разгары – асенняя прызыўная кампанія. Сёлета, як і заўжды, маладыя дзятлаўчане таксама папоўняць шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

-- Прызыўныя мерапрыемствы, згодна з указам №352 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ідуць ужо з 2 жніўня, – канстатуе ваенны камісар Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята Генадзь Суравец. – Непасрэдна адпраўка ў войска будзе праходзіць з 15 лістапада.

Згодна з выпіскай з плана, у сёлетні асенні прызыў 38 чалавек пройдуць тэрміновую службу, 5 чалавек – службу ў рэзерве. Нашы землякі будуць служыць у пагранічных войсках горада Ліды, ва ўнутраных войсках сталіцы, у войсках ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны ў Гродне, у сухапутных войсках Гродна і Слоніма.

Н.АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/