ПРЫЦЯГНУТЫ ДА АДКАЗНАСЦІ



У жніўні 2013 года супрацоўнікамі Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету з прадстаўнікамі Слонімскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на вадасховішчы "Навасёлкі" Дзятлаўскага раёна былі затрыманы двое жыхароў г. п. Наваельня, якія з выкарыстаннем дзюралевай лодкі і трох забароненых прыладаў лоўлі рыбы (стаўных сетак) незаконна здабылі 28 асобін розных відаў рыбы агульнай вагой 24,25 кг, тым самым нанеслі шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 50,4 базавай велічыні (у буйным памеры).

Па дадзеным факце Следчым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні вінаватых асобаў была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь (незаконная здабыча рыбы альбо іншых водных жывёлаў).

Правапарушальнікамі ў добраахвотным парадку быў пакрыты ўрон, нанесены навакольнаму асяроддзю, у памеры 5040000 рублёў.

У верасні 2013 года ўзбуджаная крымінальная справа была разгледжана судом Дзятлаўскага раёна.

Па выніках разгляду крымінальнай справы 58-гадовы вартаўнік ААТ "Дзятлаўская льноэкспертная база" і 40-гадовы слесар Наваельнянскага ўчастка Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прызнаны вінаватымі ў здзяйсненні злачынствая, прадугледжанага ч. 2 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь і прыцягнуты да крымінальнай адказнасці з прызначэннем пакарання кожнаму ў выглядзе штрафу ў памеры па 150 базавых велічыняў, што складае па 15000000 мільёнаў рублёў з канфіскацыяй забраных прылад злачынства.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/