ПРЫШЧЭПКА ДЗЕЛЯ БЯСПЕКІ



Людзі, якія адмаўляюцца ад імунізацыі супраць грыпу, звычайна прыводзяць некалькі аргументаў. Адзін з іх падымае пытанне: навошта прышчапляцца ад вірусу, які быў летась? Па-другое, калі б вакцынацыя была эфектыўная, прышчэпленыя людзі не заражаліся б інфекцыямі.

Варта помніць, што прышчэпка ад грыпу на сто працэнтаў не абараняе ад гэтай хваробы, аднак калі чалавек захварэе, то хвароба будзе працякаць без ускладненняў.

Вакцына не зможа выклікаць грып, паколькі не змяшчае жывых вірусаў. Аднак яна не абараняе ад іншых інфекцый, якія таксама могуць выклікаць кашаль, насмарк.

Варта помніць і пра тое, што, калі працэнт непрышчэпленых людзей на канкрэтнай тэрыторыі не перавышае 10 працэнтаў, інфекцыі зноў пачынаюць пагражаць. Толькі дзякуючы масавай вакцынацыі ўдалося перамагчы поліеміеліт або дыфтэрыт. Тыя, хто адмаўляюцца, ад вакцынацыі ігнарыруюць і той факт, што прышчэпкі абараняюць не толькі асобнага чалавека, але і грамадства ў цэлым.

Прышчэпку ад грыпу можна зрабіць у Дзятлаўскай раённай паліклініцы, амбулаторыях па месцы жыхарства. Звяртацца трэба да ўчастковага доктара-тэрапеўта. Вакцына каштуе 32400 рублёў. Людзям старэйшым за 65 гадоў, і дыспансерным хворым -- бясплатна.

Ж. РЭЦЬКО, доктар-інфекцыяніст Дзятлаўскай раённай паліклінікі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/