ПРЫШЧАПІСЯ – І БУДЗЬ ЗДАРОВЫ



У нашым раёне ў разгары прышчэпкавая кампанія супраць грыпу, якую праводзіць раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з Дзятлаўскай ЦРБ.

На сённяшні дзень бясплатнай вакцынай прывіты 3500 чалавек. Першачарговае права на бясплатныя прышчэпкі супраць грыпу мелі вучні школ і выхаванцы дзіцячых садкоў, пенсіянеры, настаўнікі, прадстаўнікі сілавых структур і тыя, хто знаходзіцца на дыспансерным уліку.

У раён ужо паступіла платная вакцына расійскай і кітайскай вытворчасці, ідэнтычная бясплатнай, коштам 37930 рублёў. Кожны жадаючы можа прышчапіцца супраць грыпу ў любой з амбулаторый ці паліклінік раёна. Дагаворы на платную вакцынацыю ўжо заключаны з шэрагам арганізацый і прадпрыемстваў раёна: Дзятлаўскім сыраробным заводам, санаторыем “Радон”, Дзятлаўскім лясгасам, Дзятлаўскім гаргазам, Дзятлаўскай ЖКГ, Парэцкім спіртзаводам. З наступнага тыдня там пачнецца платная вакцынацыя.

-- Прышчэпкавая кампанія праходзіць спакойна, – заўважае загадчык аддзелам эпідэміялогіі Дзятлаўскай райЦГЭ М. М. Дзядовіч. – З аднаго боку, людзі разумеюць важнасць прышчэпак супраць грыпу і стараюцца зрабіць іх. З другога боку, сама вакцына не толькі ў раёне, але і ў вобласці станоўча зарэкамендавала сябе: ніякіх адмоўных рэакцый пакуль не назіралася.

Падрыхтавала Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/