ПРЫНЦЫПЫ РАЦЫЯНАЛЬНАГА ХАРЧАВАННЯ



Рацыянальнае харчаванне ўяўляе сабой максімальна збалансаванае спалучэнне ў рацыёне чалавека тлушчоў, вугляводаў, бялкоў, вітамінаў, амінакіслотаў, мікраэлементаў і іншых рэчываў. Правільны падыход да харчавання дазваляе пазбегнуць мноства праблемаў са здароўем (расстройства імунітэту, атэрасклероз, атлусценне, захворванні органаў стрававання і іншыя).

Асноўныя прынцыпы рацыянальнага харчавання:
1. Умеранасць. Колькасць ежы, якая паступае ў наш арганізм і ператвараецца ў энергію, павінна быць роўная энергетычным затратам.
2. Усе харчовыя рэчывы павінны быць строга збалансаваныя. Кожны дзень наш арганізм павінен атрымліваць прыкладна 70 розных інгрэдыентаў. Ідэальныя суадносіны бялкоў, тлушчоў і вугляводаў – 1:1:5.
3. Разнастайнасць у рацыёне. Старайцеся ўжываць не адныя і тыя ж прадукты, а, наадварот, -- імкніцеся максімальна пашырыць сваё меню.
4. Рэжым харчавання. Усе прыёмы ежы павінны быць у адзін і той жа час. Важна таксама граматна размеркаваць агульную колькасць калорый на ўвесь дзень (сняданак – не больш за 30% ад сутачнай каларыйнасці, абед – 40%, вячэра – 20%, падвячорак – 10%).

Ёсць яшчэ некалькі простых правілаў, якія стануць цудоўным дадаткам да прынцыпаў рацыянальнага харчавання: сачыце за сумяшчальнасцю прадуктаў (напрыклад, мяса лепш за ўсё есці з агароднінай і не камбінаваць з мучнымі і малочнымі вырабамі, яйкамі, сырам; любую вадкасць неабходна піць да ежы); піце ваду (у дзень дарослы чалавек павінен выпіваць мінімум некалькі шклянак звычайнай чыстай вады); старанна перажоўвайце ежу.

Прывычку да рацыянальнага харчавання неабходна выхоўваць у чалавека з самых ранніх гадоў. Чалавек павінен адчуваць задавальненне, ужываючы ў ежу свежыя і карысныя для здароўя прадукты, павінен усведамляць, што і для чаго ён есць.

Л. ЛАЗОЎСКАЯ, загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Дзятлаўскага райЦГЭ
Н. ЮРЭНЯ, валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/