ПРЫЧЫНЫ ЭЛЕКТРАТРАЎМАТЫЗМУ НА ВЫТВОРЧАСЦІ



Улічваючы павышаную небяспеку электрычнага току і больш высокі ўзровень смяротных і цяжкіх электратраўмаў у параўнанні з іншымі відамі траўмаў на вытворчасці, асаблівую ўвагу неабходна надаваць забеспячэнню электрабяспекі і прадухіленню электратраўматызму тых, хто працуе ў электраўстаноўках.

Асноўнымі прычынамі электратраўмаў і гібелі работнікаў па-ранейшаму застаюцца арганізацыйныя прычыны: парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы; невыкананне адказнымі асобамі абавязкаў па ахове працы; нездавальняючае ўтрыманне і недахопы ў арганізацыі рабочых месцаў; эксплуатацыя няспраўнага электраабсталявання; правядзенне работ у электраўстаноўках без зняцця напружання або паблізу токавядучых частак, якія знаходзяцца пад напружаннем, без прымянення індывідуальных сродкаў абароны; выкананне работ у электраўстаноўках некваліфікаваным персаналам.

Парушэнні эксплуатацыі электраўстановак з’яўляюцца адной з прычын няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам.

Так, 7 чэрвеня 2013 года рамонтнікі штучных збудаванняў участка “Бяроза-Картузская” Жабінкаўскай дыстанцыі пуці ўкладвалі тратуарную плітку. Падключаючы ручную вуглашліфавальную машыну праз падаўжальнік пры дапамозе перахадніка, адзін з рабочых быў смяротна траўмаваны электрычным токам.

18 чэрвеня 2013 года адбыўся няшчасны выпадак са смяротным зыходам у Смаргонскім раёне электрычных сетак у час работы па мантажы злучальнай муфты на кабельнай лініі 0,4 кВ РУП ЖКГ.

4 мая 2013 года жыхар н. п. Горбачава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці самавольна падключаў нежылы дом ад апоры паветранай лініі электраперадачы і быў смяротна траўмаваны электрычным токам.

Інспекцыя энерганагляду яшчэ раз заклікае ўсіх кіраўнікоў, прыватных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў строга выконваць меры электрабяспекі, каб пазбегнуць паражэння людзей электрычным токам.

В. КЕЦЬ, начальнік Дзятлаўскай інспекцыі энерганагляду

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/