Прычына пажару ўстанаўліваецца



У суботу вечарам, прыбыўшы па выкліку ў в. Пацаўшчына, выратавальнікі ўбачылі шчыльнае задымленне ў памяшканні прыватнага дома, у якім жыў адзінокі пенсіянер. Агонь пашкодзіў ложак, але ядавіты дым не пакінуў мужчыне шанцу.

х х х

Прыбыўшы ноччу па выкліку ў г. п. Казлоўшчына, вул. 40 гадоў Кастрычніка, д.З, выратавальнікі ўбачылі, што гарыць гаспадарчы хлеў грамадзяніна С. Самога гаспадара праз некалькі хвілін убачылі ў тым жа хляве без прыкметаў жыцця.

х х х

За 2 месяцы 2011 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбыліся 183 пажары, загінулі 38 чалавек, у тым ліку адно дзіця. За 2 месяцы на тэрыторыі раёна адбыліся 5 пажараў.

А. ШЫГАТАЎ, інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАНС.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/